Заліў Бакбо (Танкінскі заліў) — заліў Паўднёва-Кітайскага мора ля берагоў Кітая (Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, правінцыя Гуандун, правінцыя Хайнань) і В’етнама (раён Бакбо: правінцыі Куангнінь, Хайфон, Тхайбінь, Намдзінь, Ніньбінь, Тханьхаа і Нгеан). З усходу аддзелены ад мора паўвостравам Лэйчжоу і востравам Хайнань, ад мацерыка — Хайнанскім пралівам.

В'етнамцы завуць яго афіцыйна , або радзей ; кітайская назва — Бэйбувань (). Назва «Танкінскі заліў» паходзіць ад старой назвы горада Ханой — ; гэта назва пазней распаўсюдзілася на ўсю паўночную частку В'етнама.

Даўжыня заліва Бакбо — 330 км, шырыня ва ўваходу — 241 км, глыбіня — да 82 м. Прылівы сутачныя, да 6 м.

Буйны порт — Хайфон.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Паўднёва-Кітайскае мора Катэгорыя:Геаграфія В’етнама Катэгорыя:Залівы Кітая