Кармен Арваль () — старажытнарымскі гімн арвальскіх братоў.
Арвальскія жрацы пакланяліся багіні земляробства Дэа Дзіі і прыносілі ёй ахвярапрынашэнні, каб забяспечыць вялікі ўраджай. Браты заўсёды абіраліся з сямей патрыцыяў, у той час як імператар у часы Рымскай імперыі заўсёды быў магістрам арвальскіх жрацоў.
Тэкст гэтага старажытнага гімна захаваўся ў запісе, які датуецца 218 годам н.э. і ўтрымлівае тэксты аб паседжаннях «братоў». Запісы зроблены архаічнай формай лацінскай мовы, якая ўжо ў эпоху імперыі была незразумелай.
Папаўдні «браты» апраналі свае тогі, збіраліся ў храме, прыносілі ахвярапрынашэнні, з’ядалі свіней і пілі кроў. Потым яны ішлі ў лес, дзе пад кіраўніцтвам протамагістра забівалі тлустую аўцу і даследавалі яе вантробы. Вярнуўшыся ў храм, спраўлялі лібацыі каля урн і перад храмам. Калі ўсе вярталіся да алтара храма, кожны арвальскі брат атрымоўваў за ўдзел у цырымоніі ўзнагароджанне ў 100 дэнарыяў. Пасля яшчэ некалькіх рытуалаў «браты» зачынялі храм, з якога выходзілі ўсе староннія. Зачыніўшыся ў храме, жрацы паднімалі да пояса прэтэксты, бралі набажэнскія кнігі і таньчылі, пеючы:
Лары, прыйдзіце да іх на дапамогу.
Марс, не дазволь напасці на натоўп смерці і разарэнню.
Насыцся, жорсткі Марс. Ты (звяртаючыся да аднаго з братоў) ускоч на парог. Стой! Бі парог.
Вы, а потым вы, заклікайце ўсіх дэманаў (абагатвораных нябожчыкаў ці вясковых багоў).
Ты ж, Марс, прыйдзі да нас на дапамогу.
Скачыце!
Пасля танца ўваходзілі грамадскія рабы і забіралі кнігі.
У тэксце згадваюцца лары, старажытнарымскія божаствы, якія апекаваліся над побытавымі рэчамі (такімі, як дом, ачаг ці грамада), а таксама Марс, якога ўпрошваюць не рабіць бедствы на полі, просячы яго быць сытым.
Гл. таксама Трыумф
Катэгорыя:Рэлігія ў Старажытным Рыме