Валянціна Іванаўна Гаявая (, пас. , Сталінградскі край, РСФСР) — беларускі . Народны артыст Беларускай ССР (1989).
Біяграфія У 1965 годзе скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе. З 1967 года — мастацкі кіраўнік дзіцячай харэаграфічнай студыі Дома культуры завода імя Кірава ў Магілёве, з 1973 года — балетмайстар Белдзяржфілармоніі. З 1974 года — мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар ансамбля «Харошкі», створанага ёй разам з Мікалаем Дудчанкам.
Творчасць У пастаўленых сюіце «Субота», харэаграфічнай кампазіцыі «Тураўская легенда», харэаграфічных карцінках «Валачэбнікі», «Местачковы вальс», танцах «Мітусь», «Танок», «Кросны», танцах народаў СССР шырока выкарыстаны гістарычны, этнаграфічны, фальклорны матэрыял, элементы прыкладнога мастацтва.
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за пастаноўкі «Па старонках Полацкага сшытка», «Бывай, XX стагоддзе!». Медаль Францыска Скарыны (1996).
Спасылкі Валентина Гаевая: Борис Моисеев до сих пор не может забыть, что я его не взяла в «Хорошки»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці