Царква́ Казанскай іконы Бо́жай Ма́ці — праваслаўны храм у Мураве Брэсцкай епархіі, асвечаная 21 ліпеня 1996 года, у дзень памяці Казанскай іконы Божай Маці.

Гісторыя Прыкладна ў 1800 годзе ў Мураве айцец Антоній Клачкоўскі збудаваў царкву, якая неўзабаве згарэла. Другая царква, збудаваная ў 1855 годзе і асвечаная ў гонар Святой Тройцы, была зруйнавана Саветамі ў 1964, а на яе месцы пастаўлены вясковы клуб.

Сучасная царква паўстала на ахвяраванні вернікаў і пры фінансавай падтрымцы мясцовага калгаса імя Калініна. Будаўніцтва пачалося ў 1990 годзе пасля стварэння Свята-Траецкага прыходу і першых ахвяраванняў. Для пабудовы было абрана новае месца паміж вёскамі Мурава і Навасёлкі. 21 ліпеня 1996 царква была асвечана ў гонар Казанскай іконы Божай Маці

У 2013 праведзены капітальны рамонт.

Спасылкі

Царква Казанскай іконы Божай Маці на «Глобусе Беларусі» Праваслаўе.By

Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пружанскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Мурава (Пружанскі раён) Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1996 год у Беларусі