Ірландская Свабодная дзяржава (, ) (1922—1937) — дзяржава-дамініён, створаная 6 снежня 1922 года ў адпаведнасці з Англа-ірландскім дагаворам, падпісаным дванаццаццю месяцамі раней. На момант стварэння ўключала ўсю тэрыторыю вострава Ірландыя, але Паўночная Ірландыя ўжо на наступны дзень скарысталася замацаваным у дагаворы правам на аддзяленне і звярнулася да караля з просьбай зрабіць так, каб «паўнамоцтвы парламента і ўрада Ірландскай свабоднай дзяржавы больш не распаўсюджваліся на Паўночную Ірландыю». 8 снежня Паўночная Ірландыя афіцыйна аддзялілася ад астатняй Ірландыі.

Ірландская Свабодная дзяржава афіцыйна спыніла існаванне 29 снежня 1937 года пасля прыняцця новай канстытуцыі, якая паслужыла кардынальным этапам пераўтварэння дамініёна ў сучасную Ірландыю.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Ірландыі