Кая — святыя лясы афрыканскага народа міджыкенда. Размешчаныя ўздоўж кенійскага ўзбярэжжа Індыйскага акіяна агульнай працягласцю каля 200 км. У гаёх захаваліся асобныя ўмацаваныя вёскі (таксама вядомыя як кая), найстарэйшыя з якіх паўсталі ў XVI стагоддзі. Вёскі былі населены плямёнамі міджыкенда да 1940-х гадоў, а ў цяперашні час шануюцца іхнімі нашчадкамі як святыні і месцы жыхарства продкаў.

У 2008 годзе 11 святых гаёў кая агульнай плошчай 1538 га былі занесены ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO. У 2009 годзе традыцыі і практыкі, асацыяваныя з паселішчамі кая ў святых гаях міджыкенда, была занесены ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO.

Спасылкі Апісанне на старонцы UNESCO

Катэгорыя:Свяшчэнныя лясы Катэгорыя:Пакінутыя населеныя пункты Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Кеніі