thumb|400px|Гета і масавыя дэпартацыі ў акупаванай нацыстамі Еўропе
Гета ў перыяд Другой сусветнай вайны — жылыя зоны на падкантрольных нямецкім нацыстам і іх саюзнікам тэрыторыях, куды гвалтоўна перамяшчалі яўрэяў у мэтах ізаляцыі іх ад неяўрэйскага насельніцтва. Гэта ізаляцыя была часткай палітыкі так званага «канчатковага рашэння яўрэйскага пытання», у рамках якой было знішчана каля 6 мільёнаў яўрэяў.
Ствараючы месцы прымусовага ізаляванага ўтрымання яўрэяў, нацысты пераследвалі наступныя мэты:
Аблягчэнне наступнай ліквідацыі яўрэяў. Прадухіленне патэнцыйнага супраціўлення. Атрыманне бясплатнай працоўнай сілы. Набыццё сімпатый астатняга насельніцтва.
Усяго было створана паводле розных звестак ад 800 да больш за 1000 гета, у якіх утрымліваліся не менш за мільён яўрэяўГетто. Введение . Першае гета ў Польшчы было заснавана ў горадзе Петркаў-Трыбунальскі ў кастрычніку 1939 года.
Усё гета, паводле меркавання гісторыкаў, умоўна можна падзяліць на два асноўныя тыпы: «адкрытыя» і «закрытыя». Адкрытыя гета без фізічнай ізаляцыі яўрэяў у асобным ахоўным квартале існавалі толькі да знішчэння жыхароў альбо іх перасялення ў «закрытыя» гета або дэпартацыі ў лагеры. У такім гета ў абавязковым парадку ствараліся юдэнраты альбо прызначаліся (абіраліся) старасты.
Стварэнне «закрытых» гета ажыццяўлялася з абавязковым перасяленнем усіх яўрэяў у ахоўнае месца (квартал, вуліца, асобнае памяшканне). Вакол закрытага гета сіламі вязняў і за іх кошт узводзілася агароджа ў выглядзе калючага дрота або глухіх муроў і платоў. Уваход і выхад ажыццяўляўся праз кантрольна-прапускныя пункты, якія ахоўваліся паабапал гета. thumb|300px|Калона вязняў менскага гета на вуліцы. 1941 год Юдэнраты ( — «яўрэйская рада»), або яўрэйскія камітэты, ствараліся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі як органы самакіравання яўрэйскіх гета. Юдэнраты, у адрозненне ад іншых мясцовых калабарацыйных органаў, часта фарміраваліся ў прымусовым парадку.
У паўнамоцтвы юдэнрату ўваходзіла забеспячэнне гаспадарчага жыцця і парадку ў гета, збор грашовых сродкаў і іншых кантрыбуцый, адбор кандыдатаў для працы ў рабочых лагерах, а таксама выкананне распараджэнняў акупацыйнай улады. Юдэнрату фармальна падпарадкоўвалася яўрэйская паліцыя.
Кандыдат гістарычных навук Яўген Розенблат падзяляе яўрэйскіх калябарантаў на дзве вялікія групы:
Прыхільнікі стратэгіі калектыўнага выжывання. Асобы, якія ажыццяўлялі стратэгію індывідуальнага выжывання.
Першая група атаясамлівала сябе з усімі астатнімі жыхарамі гета і імкнулася па магчымасці дамагчыся сістэмы, пры якой цэламу шэрагу катэгорый яўрэйскага насельніцтва падаваліся дадатковыя шанцы на выжыванне — напрыклад, апека юдэнратаў над шматдзетнымі сем'ямі, маламаёмаснымі, старымі, самотнымі людзьмі і інвалідамі. Прадстаўнікі другой групы супрацьпастаўлялі сябе астатнім яўрэям і выкарыстоўвалі ўсе сродкі для асабістага выжывання, у тым ліку тыя, якія вялі да пагаршэння становішча або гібелі астатніх.
Члены юдэнратаў па-рознаму ставіліся да супраціву і акцыям узброенага падполля ў гета. У некаторых выпадках яны наладжвалі сувязь і супрацоўніцтва з падполлем і партызанамі, у іншых — імкнуліся не дапусціць акцый супраціву, асцерагаючыся, што немцы будуць помсціць усім жыхарам гета. Існавалі таксама актыўныя памагатыя нацыстаў. Частка з іх была забітая падпольшчыкамі і партызанаміИоффе Э. Г. Актуальные вопросы изучения Холокоста на территории Советской Белоруссии в годы Второй мировой войны // Сост. Басин Я. З. Актуальные вопросы изучения Холокоста на территории Беларуси в годы немецко-фашистской оккупации : Сборник научных работ. — : Ковчег, 2006. — Вып. 2..
Найбуйнейшыя гета Першым чынам гета былі створаны на тэрыторыі СССР і акупаваных нацыстамі краін Усходняй Еўропы. У іх таксама прымусова пад пагрозай смерці перасялялі ўсіх яўрэяў, у тым ліку яўрэяў з Заходняй Еўропы.
Найбольш буйныя гета знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы. Гэта ў першую чаргу Варшаўскае гета (480 тыс. чалавек) і Лодзінскае гета (204 тыс. чалавек).
На тэрыторыі СССР найбуйнейшымі былі гета ў Львове (409 тысяч чалавек, існавала з лістапада 1941 па чэрвень 1943 года) і Мінску (каля 100 тысяч чалавек, ліквідавана 21 кастрычніка 1943 года).
Таксама было створана буйнае гета ў Цярэзіне (Чэхія).
З ліку гета па-за межамі Еўропы вядома Шанхайскае гета, дзе японскія саюзнікі Германіі трымалі яўрэяў Шанхая.
Крыніцы
Спасылкі