Асемяненне — забеспячэнне сустрэчы палавых клетак (яйцаклетак і сперматазоідаў) жывёл дзеля апладнення, што дасягаецца пры ўмове адначаснага выспявання гамет абодвух палоў.

Віды Вонкавае. У большасці жывёл, што жывуць або размнажаюцца ў вадзе (кольчатыя чэрві, двухстворкавыя малюскі, ігласкурыя, , галавахордавыя, кругларотыя, большасць рыб, бясхвостыя земнаводныя). Унутранае. У некаторых і пераважнай большасці (плоскія і круглыя чэрві, многія членістаногія і мяккуны, большасць пазваночных — акулы, хімеры і некаторыя касцістыя рыбы, вышэйшыя пазваночныя). Прамежкавае (вонкава-ўнутранае). Пры ім самец выдаляе сперму (у выглядзе кропляў семявой вадкасці або сперматафораў) у знешняе асяроддзе, на субстрат, дзе яе захоплівае саміца. Сустракаецца ў многіх ніжэйшых членістаногіх, што жывуць у вадзе, і хвастатых земнаводных. . Выкарыстоўваецца пры развядзенні рыбы і жывёл.

Катэгорыя:Сперма Катэгорыя:Палавое размнажэнне Катэгорыя:Палавыя паводзіны жывёл