Нагльфар () — у германа-скандынаўскай міфалогіі — карабель, зроблены цалкам з пазногцяў мерцвякоў. У Рагнарок будзе вызвалены з зямнога палону патопам, выплыве з царства мёртвых Хэль. На ім армія ётунаў, пад правадырствам Гіміра (паводле версіі Малодшай Эды) або Локі (паводле версіі Старэйшай Эды), паплыве на поле Вігрыд для апошняй бітвы з асамі.

Таксама лічыцца, што карабель з пазногцяў занадта цяжкі, каб трымацца на плаве. Перад Рагнарокам будзе трохгадовая зіма, калі моры прамерзнуць да дна, і Нагльфар прыедзе па лёдзе, як на санках.

Сноры Стурлусан у «Мроях Гюльві» апісвае звычай скандынаўцаў абстрыгаць у нябожчыкаў пазногці і спальваць іх, каб карабель ніколі не змог быць створаны.

Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія Катэгорыя:Судны і караблі ў рэлігіі і міфалогіі