Фрыг () — у германа-скандынаўскай міфалогіі жонка Одзіна, вярхоўная багіня.Сноры Стурлусан. Малодшая Эда, Мроі Гюльві. Заступніца кахання, шлюбу, хатняга ачага, дзіцянараджэння, блізкая да славянскай ЛадыСЛАВЯНСКАЯ МІФАЛОГІЯ . Таццяна Шамякіна. Яна з'яўляецца прадракальніцай, якой вядомы лёс любога чалавека, але якая не дзеліцца гэтымі ведамі ні з кім.Стурлусан, Сноры. Малодшая Эда, Мова паэзіі. "She will tell no fortunes, yet well she knows the fates of men."

Маці Фрыг лічыцца Ф’ёргюн (меркавана багіня зямлі), а бацькам — Нат з роду веліканаў.

Сыны Фрыг і Одзіна: Бальдр, Хёд, Хэрмод.

Фрыг жыве ў Фенсаліры (балотны палац, часам перакладаецца як водны ці акіянічны). Яе памочнікі — сястра і служанка Фула, пасланка Гна і Глін — абаронца людзей. Дакладна не вядома, з'яўляюцца яны самастойнымі асобамі або ўвасабленнямі Фрыг.

Сімваламі Фрыг з'яўляюцца калаўрот і пояс з ключамі. У некаторых крыніцах Фрыг называюць Аленай, што значыць «агонь».

У гонар багіні названы астэроід (77) Фрыг, адкрыты ў 1862 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Багіні Катэгорыя:Германа-скандынаўскія багі Катэгорыя:Багі кахання і шлюбу Катэгорыя:Вярхоўныя багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Багіні ўрадлівасці