Эцьен-Анры дэ Блуа (; каля 1046 — , Рамле, Палесціна) — граф Блуа (Эцьен II), граф Бры, Шартра, Мо і інш., пфальцграф Шампані.

Сын Цібо III, графа Блуа і Герсенды Мэнскай. Удзельнік і адзін з кіраўнікоў 1-га крыжовага паходу. Загінуў у другой бітве пры Рамле 19 мая 1102 годапаводле іншых даных 13 ліпеня 1102 года.

Быў у шлюбе з Адэляй Нармандскай, прынцэсай Англійскай. Адным з іх дзяцей быў будучы кароль Англіі Стэфан.

Сям’я Эцьена Жонка: (з 1081—1083, Шартр) Адэль Нармандская (каля 1062—1137), дачка караля Вільгельма Заваёўніка. Не менш за 12 дзяцей, у тым ліку: Гіём дэ Блуа (каля 1081—1150), сеньёр Сюлі, граф Шартра. Разумова адсталы, з прычыны чаго быў пазбаўлены спадчыны на карысць малодшага брата Цібо. Ажаніўся са спадчынніцай сеньярыі Сюлі і стаў родапачынальнікам французскага роду Сюлі. Агнэс дэ Блуа (1086/1088-1129), у шлюбе з Гуга III дэ Ле-Пюізэ. Элеанора дэ Блуа (каля 1090—1147), у шлюбе (1120—1142, ануляваны) з Раулем I Храбрым, графам Вермандуа. Літуіза (Адэль) дэ Блуа (1092-пасля 1118), м — Міло II Малодшы дэ Манлеры, сеньёр Брэ, віконт Труа. Цібо IV Вялікі дэ Блуа (1090/1093—1152), граф Блуа, граф Шампані (Цібо II). Маго (Мод, Мацільда) дэ Блуа (1095—1120), м- Рычард II, віконт д’Аўранш, 2-гі граф Чэстэр. Эцьен дэ Блуа (каля 1096—1154), у 1135 годзе стаў каралём Англіі (Стэфан Блуаскі). Анры дэ Блуа (1099—1171), біскуп Вінчэстэрскі (Генры Блуаскі). Аліса дэ Блуа (1100—1145), м- Рэно III, граф Жуаньі. Ода (пам. у маленстве); Гумберт (пам. у маленстве); Філіп (пам. у 1100), біскуп Шалон-сюр-Марн.

Катэгорыя:Французская арыстакратыя Эцьен II Эцьен Эцьен II Катэгорыя:Удзельнікі Першага крыжовага паходу Катэгорыя:Постаці французскай гісторыі Катэгорыя:Удзельнікі крыжовага паходу 1101 года Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1040-я гады