Ардэненгау () — франкская вобласць (Гау), пазней графства ў раёне сучаснай мяжы Бельгіі, Люксембурга і Германіі.

Назва Ардэны вядома яшчэ з I стагоддзя да н.э., калі Юлій Цэзар у сваёй кнізе «Запіскі пра Гальскую вайну» назваў горны ланцуг паміж Маасам, Рэйнам і Мозелем Arduenna silva (Ардэнскі лес).

Пасля ўтварэння Франкскай імперыі ўзніклі адміністрацыйныя адзінкі (гау), на чале якіх стаяў гаўграф. Адной з такіх гау стала Ардэненгау, якое размяшчалася паміж Айфельгау (на поўначы) і Бідгау (на ўсходзе). Графства існавала ў перыяд з каля 840 да 1028 года, кіраўнікі яго паходзілі з дому Вігерыхідаў (таксама званага Ардэнскім домам).

Графы Ардэненгау Адалард (пам. каля 870) Одакар (пам. пасля 880) Ліўтфрыд (пам. пасля 895) Вігерых (пам. каля 919), граф Ардэненгау і Бідгау, пфальцграф Латарынгіі Гозлін (Газела) (пам. 942), граф Ардэненгау і Бідгау, абат Горца, сын Вігерыха Гізельберт I (пам. да 965), граф Ардэненгау, сын Вігерыха Зігфрыд (пам. 997), граф Люксембурга Гізельберт II (пам. 1004), граф Ардэненгау, сын Зігфрыда I Люксембургскага Газела (II) (пам. каля 1028), граф Ардэненгау, унук Гозліна

Гл. таксама горы Ардэны Вігерыхіды

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Еўропы Катэгорыя:Гісторыя Германіі Катэгорыя:Гісторыя Бельгіі Катэгорыя:Гісторыя Люксембурга