Барон Георг фон Гертлінг (; ,  — , ) — нямецкі філосаф і дзяржаўны дзеяч. Рэйхсканцлер Германіі ў перыяд брэсцкіх перамоў.

Прафесар філасофіі Мюнхенскага ўніверсітэта імя Людвіга Максіміліяна. Член партыі Цэнтра. У 1875—1890 і 1896—1912 гадах — дэпутат рэйхстага, у 1909—1912 гадах узначальваў фракцыю партыі Цэнтра ў рэйхстагу. Кіраўнік урада Баварыі ў 1912—1917 гадах.

З 1 лістапада 1917 па 30 верасня 1918 гг. — рэйхсканцлер. Падпісаў з Расіяй Брэсцкі мір. Пасля падпісання 27 жніўня дадатковай нямецка-савецкай дамовы да Брэсцкага міру Я. Лёсік, старшыня Народнага сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў І. Серада і народны сакратар, начальнік канцылярыі Народнага сакратарыята Л. Заяц накіравалі фон Гертлінгу пратэст супраць планаў перадачы земляў, на якія прэтэндавала БНР, у рукі палякаўАрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 1: Фонд N 582 Дзяржаўнага архіва Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва — Таварыства беларускага пісьменства — «Наша ніва», 1998. — 850, с. — С. 242—243. — (Bibliographic series; № 4). — ISBN 9986-9219-2-9..

Траюрадны пляменнік Беціны фон Арнім і Клеменса Брэнтана.

Сачыненні Über die Grenzen der mechanischen Naturerklärung, 1875; Albertus Magnus, 1880; John Locke und die Schule von Cambridge, 1892; Das Prinzip des Katholizismus und der Wissenschaft, 1899; Augustin, 1902; Recht, Staat und Gesellschaft, 1906; Erinnerungen, 3 Bde., 1919—1921.

Крыніцы

Спасылкі

Філасофская энцыклапедыя

Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Прусіі Катэгорыя:Рэйхсканцлеры Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Германіі Катэгорыя:Члены Партыі Цэнтра (Германія) Катэгорыя:Постаці Баварыі