́Ігар Ів́анавіч Палу́ян () — беларускі дыпламат, лацінаамерыканіст, перакладчык.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984).
На дыпламатычнай службе з 1994 г. Працаваў ва ўпраўленні інфармацыі, кіраваў прэс-службай, аддзелам Лацінскай Амерыкі МЗС РБ. З лістапада 1999 г. да лістапада 2002 г. быў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы. 30 снежня 2002 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы КубаУказ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2002 г. № 639 «О назначении И. И. Полуяна Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Куба и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» . Заставаўся на гэтай пасадзе да 18 красавіка 2008 годаУказ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2008 г. № 221 «Об освобождении И. И. Полуяна от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Куба» . Намеснік начальніка ўпраўлення Амерыкі МЗС.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор з 2 мая 2014 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія, Рэспубліцы Панама і Рэспубліцы Нікарагуа па сумяшчальніцтве з 14 кастрычніка 2014 г. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады.
Катэгорыя:Паслы Беларусі на Кубе Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Эквадоры