Жавары́ (, ) — рака ў цэнтральнай частцы Паўднёвай Амерыкі. Знаходзіцца на паўночным захадзе Бразіліі, правы прыток Амазонкі.

Даўжыня ракі 1056 км. Расход вады 4260 м³/с. Выток знаходзіцца ў Перу. Бярэ свой пачатак у перуанскіх Андах (Ла-Мантанья), пасля чаго на ўсім працягу, акрамя вярхоўя, служыць мяжой паміж Бразіліяй і Перу. Працякае па Амазонскай нізіне. Рэчышча звілістае. Рака суднаходная на працягу 500 км і яшчэ далей у дажджлівы сезон у перыяд са студзеня да мая. Паводка адбываецца ў перыяд са снежня па красавік.

Літаратура  — С. 412.

Спасылкі Javari River // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Прытокі Амазонкі Катэгорыя:Рэкі Перу Катэгорыя:Рэкі Бразіліі