Піфаго́р сын Мнесарха (, 576, востраў Самас — 496 да н.э., Метапонт) — старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік піфагарэйства.

Звесткі пра жыццё і дзейнасць пераважна легендарнага характара. На пяты год праўлення Палікрата Піфагор пераехаў у Кратон, дзе заснаваў рэлігійнае брацтва, у якім даваў навуку пра правілы маральнай чысціні, пра містыку лікаў, гармонію сфер і адраджэнне пасля смерці. Яго вучэнне і палітычная дзейнасць выклікалі процідзеянне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросце, перасяліцца ў Метапонт. Вучэнне Піфагора заставалася папулярным да позняй антычнасці.

Піфагору прыпісваецца доказ тэарэмы пра суадносіны бакоў прамавугольнага трохвугольніка. З яго імем звязваюць вучэнні пра цотныя і няцотныя, простыя і састаўныя лікі, пра арыфметычныя, геаметрычныя і гарманічныя прапорцыі і сячэнні.

Ёсць шмат скульптурных і іншых выяў Піфагора, але ніводная з іх не прызнана верагоднай, бо ўсе выявы, прыдатныя для партрэтнага даследавання, былі створаны не раней за сярэдзіну 5 ст. да н.э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, насіў доўгую бараду, галаву ўпрыгожваў залатой дыядэмай і апранаўся на ўсходні ўзор.

Гл. таксама Тэарэма Піфагора Піфагорава тройка Нумералогія

Катэгорыя:Астраномы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Матэматыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Філосафы VI стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Матэматыкі VI стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Астраномы VI стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Тэарэтыкі музыкі * Катэгорыя:Дасакратыкі