Свята-Пакроўская царква — драўляная праваслаўная царква, пабудаваная ў 1801 г. з дрэва на сродкі прыхаджан. Знаходзіцца ў в. Ёдчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння, помнік драўлянага дойлідства.
Архітэктура
Драўляная царква пабудавана ў 1801 г. ў цэнтры вёскі на штучным насыпе на высокім бутавым фундаменце. У 1856 г. капітальна адрамантавана на сродкі ўладальніка маёнтка князя Радзівіла, рэканструявана ў пачатку 20 ст.
Крыжовая ў плане, трохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане бабінец са званіцай над ім, купалападобны асноўны аб'ём і апсіда з бакавымі прыбудовамі. Двухярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), васьмігранны светлавы барабан асноўнага аб'ёму, вальмавы дах апсіды, двухсхільны ганак галоўнага ўвахода завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных шыйках. Інтэр'ер У інтэр'еры плоская столь і светлавы барабан апіраюцца на сцены з дапамогай скляпеністых ветразяў. Апсіда вылучана шырокім прасветам і невысокім 1-ярусным іканастасам на 7 абразоў.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. Спасылкі
Клецкі раён
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Клецкага раёна Катэгорыя:Ёдчыцы Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі