Лаўрынас Гуцэвічус, Лаўрын Гуцэвіч, Ваўжынец Гуцэвіч, (, ; ; , с. , цяпер , Літва — 29 лістапада (), Вільня) — архітэктар Рэчы Паспалітай, прадстаўнік класіцызму.
Біяграфія Нарадзіўся 5 жніўня 1753 года ў сялянскай сям’і Шымона Масюліса, пра што сведчыць запіс пра хрышчэнне , пры гэтым суседзі, каб адрозніваць яго бацьку ад цёзак, называлі таго Гуцэвічам. Гэта пацвярджае запіс пра хрышчэнне яго дачкі, у якім ён названы Шымонам Гуцэвічам (). Прозвішча Стуока Лаўрыну Гуцэвічу памылкова прыпісалі пазнейшыя гістарыёграфы. Dėl Lauryno Gucevičiaus pavardės // Literatūra ir menas 2003-05-16 nr. 2950..
У Вільню прыехаў ва ўзросце 20 год. У 1773 годзе ў Вільні ўступіў у місіянерскі манастыр.
Вучыўся ў школах у Купішках, , у піярскай школе ў Панявежы. У 1773—1775 гадах у Віленскім універсітэце (у той час Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага), вывучаў матэматыку ў Францішка Нарвойша і архітэктуру ў Марціна Кнакфуса. У 1776—1777 гадах ён удасканальваў свае веды ў Рыме.
Па вяртанні з-за мяжы выкладаў матэматыку ў Віленскай семінарыі. У 1778 годзе ўступіў у масонскую ложу «Руплівы ліцвін». Разам з біскупам Ігнацы Масальскім падарожнічаў па гарадах Еўропы. Паўтара года ў Парыжы слухаў лекцыі па архітэктуры і (1778—1780).
Па вяртанні ў 1781 годзе займаўся праектаваннем і перабудовай палаца епіскапа Масальскага ў Верках пад Вільняй.
У 1789 годзе Сейм надаў яму шляхецкую годнасць.
У 1789—1794 гадах выкладаў ваенную інжынерыю і картаграфію ў Літоўскай школе інжынернага корпуса пры Галоўнай школе.
У 1793—1794 і 1797—1798 гадах выкладаў у Галоўнай школе; з 1793 года прафесар. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Камандаваў арганізаванай ім жа грамадзянскай гвардыяй у Вільні, быў паранены ў бітве пад Воранавым.
Пахаваны на могілках пры касцёле Святога Стэфана на вуліцы Гяляжынкяле (; ля паўднёвай сцяны касцёла; з 1865 года могілкі закрыты). Месца пахавання было адзначана простым драўляным крыжам з ледзь чытэльным тэкстам. На сцяне касцёла ў 1998 годзе ўсталявана мемарыяльная пліта з партрэтным барэльефам (скульптар Ёнас Норас Нарушавічус, архітэктар Вітаўтас Заранка. Dailė architektūroje. Vilnius: Dailės akademijos leidykla, 2003. ISBN 9986-571-86-3. P. 314—316 ).
Па іншых звестках, пахаваны быў на могілках Роса, аднак звесткі аб месцазнаходжанні магілы страчаны.
Імя архітэктара носіць вуліца ў Вільні, што раней называлася Баніфратарская, і плошча ў Купішках, дзе ўсталяваны помнік скульптару (1984, арх. Уладас Вільджунас), а таксама адзін з двароў ансамбля Віленскага ўніверсітэта.
Творчасць Архітэктар тварыў у стылі класіцызму. Для яго характэрны строгасць кампазіцыйных рашэнняў і манументальных формаў.
Кафедральны сабор Святога Станіслава
Кафедральны сабор Святога Станіслава ў Вільні пабудаваны ў 1777—1801 гадах.
Па праекце захоўваліся каштоўныя элементы архітэктуры сабора, будынак займеў формы класіцызму. Для сіметрыі з капэлай Святога Казіміра ў паўночна-ўсходнім куце прыбудавана новая рызніца з купалам. Радыкальна зменены галоўны заходні фасад: узведзены па кутах дзве новыя капэлы і порцік з шасцю калонамі дарычнага ордара. Старыя і новыя капэлы аб’яднаны новымі вонкавымі сценамі і агульным дахам. Калоны ўздоўж бакавых фасадаў звязваюць будынак у цэлае. У захаванай унутранай структуры зноўку дэкараваны скляпенні нефаў.
Віленская ратуша
Віленская ратуша пабудавана ў 1786—1799 гадах.
Па праекце ў новым будынку выкарыстоўваліся частка трывалых сцен і падвалы старога будынка. Параўнальна невысокі квадратны ў плане будынак са строгімі прапорцыямі і сіметрыяй класічных формаў. Галоўны фасад, які глядзіць на Ратушную плошчу, упрыгожвае значна выступаючы наперад порцік з шасцю калонамі дарычнага ордэра і невысокім трохкутным франтонам.
Іншыя праекты
Сярод іншых пабудоў Л. Гуцэвіча можна згадаць наступныя: праект палацавага ансамбля ў Верках (Веркі) пад Вільняй (пасля 1780 года; ажыццёўлены часткова) праекты перабудовы палацаў вяльможаў у Вільні і ваколіцах; у прыватнасці, рэканструкцыя ў стылі позняга класіцызму палаца Тышкевічаў у 1783 годзе (гісторык сцвярджае, што звесткі аб тым, што Гуцэвічус рэканструяваў будынак, дакументальна не пацверджаны ) Кафедральны сабор у Майшагале (Віленскі раён) Ратуша ў Відзах (Браслаўскі раён) Касцёл у Іонаве (Каўнаскі павет) Касцёл Святога Станіслава ў Маляцічах (Крычаўскі раён)Дубавец, Харэўскі: «Вандроўкі па Вільні»Маляцічы на Radzima.org (1787—1794, страчаны ў 1934)
Крыніцы
Літаратура
. Lietuvos klasicizmo architekturos kurėjas Stuoka-Gucevičius, 1753—1798. Vilnius, 1965.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Вільні Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года