jQuery (вымаўляецца джэй-кві́эры) — кросплатформавая JavaScript-бібліятэка, прызначаная для спрашчэння сцэнарыяў на баку кліента з HTMLjQuery: The write less, do more, JavaScript library. The jQuery Project.. Прадстаўлена ў студзені 2006 года ў Нью-Ёрку на канферэнцыі Баркемп Джонам Рэзігам. У цяперашні час паляпшаецца камандай распрацоўшчыкаў на чале з Дэйвам Метвінам. Выкарыстоўваецца больш чым на 80 % з 10 тысяч сайтаў з самай вялікай колькасцю наведванняўJavaScript libraries usage statistics , Analysis by SimilarTech. jQuery з’яўляецца найбольш папулярнай бібліятэкай JavaScript, якая выкарыстоўваецца сённяjQuery Usage Statistics . Trends.BuiltWithUsage of JavaScript libraries for websites. W3Techs.

jQuery з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам, пад ліцэнзіяй MITLicense — JQuery JavaScript Library. jquery.com. Сінтаксіс jQuery распрацаваны, каб зрабіць яго больш арыентаваным на дакумент, выбарку элементаў DOM-мадэлі, стварэнне анімацыі, апрацоўку падзей і распрацоўку праграм Ajax. jQuery таксама дае магчымасці для распрацоўшчыкаў па стварэнні ўбудоў у бібліятэку JavaScript. Гэта дазваляе распрацоўшчыкам ствараць абстракцыі для нізкаўзроўневага ўзаемадзеяння і анімацыі, высакаякасных эфектаў. Модульны падыход бібліятэкі jQuery дазваляе ствараць магутныя дынамічныя вэб-старонкі і вэб-праграмы.

Мноства элементаў паводле выбаркі элементаў з DOM-мадэлі, абыход і маніпуляцыя з падтрымкай селектарнага рухавіка пад назвай «Sizzle», які выкарыстоўваецца ад версіі 1.3, стварыў новы стыль праграмавання, ф’юзінг алгарытмы і DOM-структуры даных, што паўплывала на архітэктуру іншых фрэймворкаў JavaScript, такіх як YUI v3 і Dojo.

Microsoft і Nokia выкарыстоўваюць jQuery у сваім платформахjQuery, Microsoft, and Nokia. jQuery Blog.. Microsoft уключыў бібліятэку ў сваё асяроддзе распрацоўкі Visual StudiojQuery and Microsoft . ScottGu’s Blog. для выкарыстання ў рамках сваіх фрэймворкаў Microsoft ASP.NET AJAX і ASP.NET MVC, у той час як Nokia інтэгравала бібліятэку jQuery у платформу распрацоўкі віджэтаў Web Run-TimeGuarana UI: A jQuery Based UI Library for Nokia WRT . Forum Nokia.. jQuery таксама выкарыстоўваецца ў MediaWiki, пачынаючы з версіі 1.16 jQuery. MediaWiki..

Спасылкі

Афіцыйны сайт Структураваная on-line дакументацыя па JQuery Рэпазітар jQuery убудоў

Катэгорыя:Бібліятэкі JavaScript Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй MIT Катэгорыя:Свабодныя бібліятэкі праграм Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на JavaScript