Міхаіл (свецкае імя Мануіл Іванавіч Казачынскі; , Ямпіль — , Слуцк) — архімандрыт і прэфект Кіеўскай духоўнай акадэміі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і польскага шляхціча.

У 1733 годзе скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію. У 1736 годзе быў пасвечаны ў святары і прызначаны рэктарам усіх школ Бялградска-Карлавацкай мітраполіі.

Шмат падарожнічаў па славянскіх землях і Германіі, заснаўваў некалькі вучылішчаў у Сербіі. У 1739 годзе прыняў манаства. З 1739 па 1744 год быў прэфектам Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе выкладаў філасофію. У 1746 годзе прызначаны архімандрытам Выдубіцкага манастыра, з 1748 года — архімандрыт Слуцкага Траецкага манастыра.

Надрукаваў панегірык «Найяснейшай непераможнай Імператрыцы» (Кіеў, 1744) і «Філасофія Арыстоцелева» (Кіеў, 1745). Абодва творы напісаны на трох мовах (рускай, лацінскай і польскай) і маюць шмат тонкасцей схаластычнага красамоўства.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Архімандрыты Рускай праваслаўнай царквы