Фра́кія (, (Thráki), (Thrāíkē) або (Thrēíkē), або , ) — правінцыя Рымскай імперыі з цэнтрам у Перынфе, якая займала тэрыторыю сучаснай Балгарыі, Сербіі, Грэцыі і Турцыі. У часы Марка Аўрэлія насельніцтва перавышала 1 млн. чалавек.
Геаграфія Фракіі Паўднёвую мяжу Фракіі ўтварае ўзбярэжжа Эгейскага мора. Больш таго, у рымскі час гэта частка Эгейскага мора, паміж фракійскім узбярэжжам, Халкідай, фракійскім Херсанесам і востравам Лемнас звалася Фракійскім морам. З усходняга боку берага Фракіі абмываюць воды Мармуровага (Прапантыда) і Чорнага (Понт Эўксінскі) мораў. З поўначы правінцыя Фракія была абмежавана Гемскімі горамі (; цяпер носяць назву Балканскія горы), хоць гістарычная вобласць пасялення фракійскіх плямёнаў распасціралася на поўнач аж да Дуная. З захаду Радопскія горы аддзялялі Фракію ад Македоніі.
Плямёны Сярод плямёнаў, якія насяляюць Фракію, варта адзначыць адрысаў (), што жылі ў сярэднім цячэнні ракі Гебр (цяпер Марыца) і ўжо ў V да н.э. заснавалі сваё Адрыскае царства. На захад ад адрысаў у падножжа радопскіх гор насялялі плямёны бесаў (), на поўдзень ад бесаў, на самым узбярэжжы жылі плямёны сапеяў (), траўсаў () і кіконаў (); на захад ад Гебра — апсінфіі (), на поўнач ад іх каены () і ціны ().
thumb|right|245 px|Рымскія правінцыі на Балканах
Рымскае заваяванне Фракіі
Прэтэнзіі Рыма на Фракію пачаліся з часоў Македонскіх войнаў (канец III ст. да н.э. — сярэдзіна II ст. да н.э.). Паслабленне кіруючай партыі ў Македоніі дазволіла мясцовым фракійскім царкам дамагчыся незалежнасці. Пасля перамогі Луцыя Эмілія Паўла ў 168 да н.э. у бітве пры Підне Македонія была падзелена на 4 часткі пад пратэктаратам Рыма. Нягледзячы на гэта, ні македонцы, ні фракійцы не лічылі сябе рымскімі падданымі, што прывяло да шэрагу паўстанняў. Паўстанне Андрыска, якое прывяло да IV-й Македонскай вайны атрымала шырокую падтрымку ў Фракіі.
Наступныя паўтара стагоддзі Фракія паступова ўваходзіла ў рымскі мір. Напачатку I ст. да н.э. фракійцы знаходзіліся ў саюзе з Мітрыдатам VI Еўпатарам, і пасля яго паражэння ў 3-й Мітрыдатавай вайне (74-63 г.да н. э.) апынуліся ў сферы ўплыву Рыма.
Тым часам на першы план выйшла племя сапееў пад правадырствам царом Раскупора (). Ён быў вядомы, як паплечнік Цэзара і Пампея, пазней падтрымліваў армію рэспубліканцаў супраць Актавіяна і Антонія у апошнія дні рэспублікі. Пасля смерці Раскупора ў першыя гады імперыі пачалася чахарда на вяршыні фракійскай улады. Да ўлады прыходзіла то адна, то іншая партыі, якія падтрымліваў Рым.
Пасля таго, як цар Раіміталк III () быў у 46 г. забіты ўласнай жонкай, Фракія была канчаткова ўключана ў склад імперыі. Цэнтрам правінцыі Фракія стаў горад Перынф. Адсутнасць буйных гарадоў ускладняла эфектыўнае кіраванне правінцыяй. Але ў канчатковым выніку правінцыя заквітнела.
Пасля Дыяклетыяна Імператар Дыяклетыян для выгоды кіравання падзяліў Фракію на 4 правінцыі, якія разам са Скіфіяй і другой Мёзіяй склалі Фракійскую дыяцэзію прэфектуры Усход: Фракія — паўночна-заходняя частка першапачатковай правінцыі; Радопы — паўднёвая і паўднёва-заходняя частка правінцыі, паміж Радопскім хрыбтом, морам, Херсанесам Фракійскім і Гебрам; Еўропа — паўднёва-ўсходняя частка Фракіі на ўзбярэжжы Прапанціды; Гемімонт — Паўночна-ўсходняя правінцыя паміж Гемскімі горамі, Чорным морам і рэкамі Гебр і .
На тэрыторыі абноўленай Фракіі вылучаліся гарады Філіпопаль і Бероя
Гарады Дыяклетыянопаль Трымонтыум
Спасылкі
Катэгорыя:Фракія Катэгорыя:Рымская Грэцыя