Гоцкая калона () — рымская трыумфальная калона III—IV стагоддзяў. Знаходзіцца ў парку Гюльханэ ў Стамбуле (Турцыя)Mango. — C. 177.

Гісторыя Назва 18,5-мятровай калоны з праконескага мармуру, увянчанай капітэллю карынфскага ордара, паходзіць ад лацінскага надпісу на яе пастаменце, у якім ушанавана перамога рымлян над готамі: FORTUNAE REDUCI OB DEVICTUS GOTHOS («З перамогай над готамі фартуна вярнулася да нас»). Гэтым надпісам у свой час замянілі больш стары, таксама на латыні. Дата стварэння і першапачатковае прысвячэнне калоны дакладна не ўсталяваны.

Хутчэй за ўсё, калона была збудавана ў гонар перамог або Клаўдзія II Гоцкага (п. 268—270), або Канстанціна Вялікага (п. 306—337); абодва імператара адзначыліся перамогамі над гоцкімі плямёнамі. Паводле візантыйскага гісторыка Нікіфара Грыгара (1295—1360), калісьці калона была ўвянчана статуяй Візанта з Мегараў, паўлегендарнага заснавальніка Візантыя. Іншыя крыніцы гавораць пра статую багіні Цюхэ, цяпер страчаную.

Іншая версія сцвярджае, што калона значна старэйшая за меркаваную дату стварэння і была ўзведзена яшчэ грэкамі побач з алтаром Афіны ў гонар перамогі над фракійскімі плямёнамі, якія спрабавалі перашкаджаць заснаванню горада.

Ва ўсякім разе, Гоцкая калона ўяўляе сабой найстаражытны помнік рымскай эпохі ў горадзе, які захаваўся цэлым да нашых дзёнTHE GOTHS COLUMN.

Літаратура Mango Cyril The Triumphal Way of Constantinople and the Golden Gate . — Dumbarton Oaks Papers 54, 2000. — 173—188. doi:10.2307/1291838. JSTOR 1291838. Retrieved 2009-07-08.

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Стамбула Катэгорыя:Славутасці Стамбула Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Рымскія трыумфальныя калоны Катэгорыя:Калоны Турцыі