Альгерд Адамавіч Малішэўскі (, — , ) — беларускі мастак-жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977)Альгерд Адамавіч Малішэўскі.
Біяграфія З'яўляўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1952 годзе скончыў факультэт жывапісу Харкаўскага дзяржаўнага мастацкага інстытута. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1956 года. Стаў сябрам Саюза мастакоў БССР у 1965 годзе. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1953—1981).
Сын — Сяргей Малішэўскі (1956—2020) — таксама вядомы беларускі мастак.
Творчасць Пісаў карціны ва ўсіх жанрах станковага жывапісу: карціне, партрэце, пейзажы, нацюрморце. Творы вызначаюцца колеравай насычанасцю, экспрэсіўнасцю вобразаў, пошукамі выразных жывапісна-пластычных сродкаў. У апошніх працах назіраюцца тэндэнцыі да мастацкага абагульнення, лаканізму, адмаўлення ад дэталізацыі.
Сярод работ: карціны «Прыезд агранома» (1957), «Мы вернемся» (1965), «Маці» (1968), «Салдаты — сыны Радзімы», «Клятва» (абедзве 1970), «Маці. Пратэст вайне» (1970—80), «Хатынь» (1971), «Урачы» (1976), «Бяседа» (1977), «Вясна ў Чыжоўцы» (1978), «Інтэр’ер з кветкамі» (1988); партрэты В. Прыступчыка (1960), С. Секача (1970), «Хірург. Пасля аперацыі» (1971), «Анколагі» (1972), А. Кішчанкі (1965), Г. Лісоўскага (1973), М.Мельячэнкі (1975), «Дзяўчына ў жоўтым» (1978), Г. Дарашкевіча (1984); пейзажы «Міншчына» (1959), «Вясна» (1962), «Лес партызанскі», «Нарач. Цішыня» (абодва 1976); нацюрморты «Бэз» (1969), «Рускія падносы» (1972), «Нацюрморт з керамічнымі фігурамі» (1989) і інш.
У лютым 1988 года прымаў удзел у мастацкай выставе аб'яднання «Няміга-17» у Мінску, у «Палацы мастацтваў». Яго твор з гэтай выставы — «Партрэт Арлена Кашкурэвіча» (1968, палатно, алей 120 х 90 см) — зараз знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі БеларусьАляксандр Дабравольскі 1988 — выстава аб'яднання «Няміга-17» .
Літаратура
Спасылкі Альгерд Адамавіч Малішэўскі — беларускі мастак
Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны