Наваса́ды (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 59 км на поўдзень ад Брэста, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1868 годзе ў складзе маёнтка Мутвіцы Олтушскай воласці. З 1892 года яго ўладальнікам быў Дз. Лабачоў, які вызначаўся жорсткімі адносінамі да сваіх сялян. Толькі за 1896 год ён узбудзіў супраць іх 237 спраў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Олтушскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 37 двароў, загубілі 7 жыхароў; 7 вяскоўцаў загінулі на фронце, 1 — у партызанах.

Да 18 снежня 1972 года ў складзе Чэрскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378)., у 1972—2013 гадах у складзе Дамачаўскага пассаветаРешение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области».

Насельніцтва 42 жыхары (1868) 163 жыхары (1905) 19 двароў, 111 жыхароў (1921) 38 двароў, 206 жыхароў (1941) 27 гаспадарак, 31 жыхар (1997) 38 гаспадарак, 77 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна