Шыкілі́ (, ) — вёска ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).

Назва Было старое стаўпецкае прозвішча Шыкільhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-DS43-9?i=971&cc=4158550.

Геаграфія Знаходзіцца за 56 км на поўдзень ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, аўтадарогай звязана з гарадскім пасёлкам Дамачава і шашой Брэст — Тамашоўка, на ўсходзе лес, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток ракі Нараў).

Гісторыя У XIX стагоддзі вядома як прысёлак у Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 7 жыхароў.

Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

Насельніцтва 25 двароў, 165 жыхароў (1897) 16 двароў, 65 жыхароў (1921) 208 жыхароў (1959) 171 жыхар (1970) 30 гаспадарак, 83 жыхары (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна