Марыа Альберта Епес Дыяс (; нар. , Калі, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі (1999—2014).
Клубная кар’ера З 1995 па 1997 гады гуляў у калумбійскім клубе «Картулуа». З 1997 па 1999 гады выступаў у шэрагах іншага калумбійскага клуба, як «Дэпартыва» з Калі. З 1999 па 2002 гады з’яўляўся іграком аргенцінскага гранда «Рывер Плэйт». З 2002 па 2004 гады гуляў за французскі клуб «Нант», пакуль не перайшоў у іншы французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», у якім выступаў па 2008 год. Пасля па 2010 год выступаў за італьянскі клуб «К’ева» з Вероны.
26 сакавіка 2010 года Епес падпісаў кантракт з «Міланам» на 2 гады«Милан» подписал защитника «Кьево» . championat.ru. 12 мая 2012 года Епес падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на адзін год да лета 2013 годаYepes signs one-year extension with AC Milan. Goal.com.. Пасля яго сканчэння перайшоў у іншы італьянскі клуб «Аталанта».
Пасля чэмпіянату свету 2014 перайшоў у аргенцінскі клуб «Сан-Ларэнса», у складзе якога прымаў удзел у клубным чэмпіянаце свету ў канцы 2014 года. У студзені 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыМарио Йепес завершил карьеру. by.tribuna.com.
Міжнародная кар’ера Епес правёў больш за 80 гульняў за нацыянальную зборную Калумбіі з моманту свайго дэбюту ў 1999 годзеColombia record international footballers RSSSF. com. Ён быў часткай каманды зборнай Калумбіі, якая перамагла ў розыгрышы Кубка Амерыкі ў 2001 годзе, а таксама стала ўдзельнічаў у іншых міжнародных спаборніцтвах.
Абвясціў аб сваім зыходзе са зборнай па заканчэнні чэмпіянату свету 2014, у якім Калумбія дайшла да чвэрцьфінала.
Трэнерская кар’ера У красавіку 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Дэпартыва» (Калі). Пакінуў пасаду ў сакавіку 2017 года.
Дасягненні Клубныя Дэпартыва: Чэмпіён Калумбіі (2): 1998, 1999
Рывер Плэйт: Чэмпіён Аргенціны (2): 1999 (а), 2000 (к)
Пары Сен-Жэрмен: Уладальнік Кубка Францыі: 2006 Уладальнік Кубка французскай лігі: 2008
Мілан: Чэмпіён Італіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2011
Міжнародныя Калумбія: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2001
Крыніцы
Спасылкі
Прафайл на ESPN
Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Ларэнса Катэгорыя:Ігракі ФК Аталанта Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК К’ева Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Нант Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Калі Катэгорыя:Ігракі ФК Картулуа Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Калумбіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Дэпартыва Калі Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе