Жазэ Паўлу Безера Масіел Жуніяр (), больш вядомы як Паўлінью або Паўлінья (; нар. , , Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Карынтыянс». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2011—2018).
Клубная кар’ера У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за «Пан дэ Асукар», аднак амаль адразу перайшоў у літоўскі клуб «Вільнюс». У літоўскім клубе правёў упэўнены сезон, аднак у камандзе пачаліся праблемы з фінансамі. Пасля «Вільнюса» мог апынуцца ў складзе беларускага «Нёмана», але кіраўніцтва гродзенскага клуба адмовілася ад набыцця бразільцаДмитрий Ровнейко: «Неман» несколько лет назад мог подписать контракт с Паулиньо, который играет на этом ЧМ» by.tribuna.com, і той перайшоў у польскі ЛКС (Лодзь). У чэмпіянаце Польшчы ён правёў 17 матчаў, пасля чаго вярнуўся ў «Пан дэ Асукар», які выступаў у 4-м дывізіёне Лігі Паўлісты.
У 2009 годзе перайшоў у клуб «Брагантына», які выступаў у Серыі B, дзе зарэкамендаваў сябе добрым паўабаронцам. Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба «Карынтыянса», у склад якога далучыўся ў 2010 годзе. Ад гэтага моманту пачалася сапраўды зорная кар’ера паўабаронцы. Разам з «Карынтыянсам» Паўлінью стаў чэмпіёнам Бразіліі і пераможцам Кубка Лібертадорэс.
6 ліпеня 2013 года англійскі «Тотэнхэм» пацвердзіў падпісанне Паўлінью пасля таго, як ён паспяхова прайшоў медыцынскаае абследванне. Як паведамляецца трансфер каштаваў «шпорам» крыху менш за 17 млн фунтаўPaulinho: Brazil midfielder completes move to Tottenham. BBC Sport..
29 чэрвеня 2015 года кітайскі клуб «Гуанчжоу Эвергранд» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з бразільцам. Сума трансферу склала 14 млн еўра«Гуанчжоу Эвергранд» объявил о приобретении Паулиньо за 14 млн евро by.tribuna.com. З «Гуанчжоу Эвергранд» двойчы стаў чэмпіёнам Кітая, выйграў азіяцкую Лігу чэмпіёнаў. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам да 2020 года.
У жніўні 2017 года за суму адступных у 40 млн еўра перайшоў у «Барселону»Паулиньо перешел в «Барселону» из «Гуанчжоу Эвергранд» by.tribuna.com. Разам з каталонскай камандай выйграў чэмпіянат і Кубак Іспаніі. У ліпені 2018 года на правах арэнды вярнуўся ў «Гуанчжоу Эвергранд»«Гуанчжоу» арендовал Паулиньо у «Барселоны». Год назад они продали его за 40 млн евро by.tribuna.com. У студзені 2019 года быў выкуплены кітайскім клубам у «Барселоны»«Гуанчжоу Эвергранд» выкупил Паулиньо у «Барселоны» by.tribuna.com.
У чэрвені 2021 года пакінуў «Гуанчжоу Эвергранд» па пагадненні бакоў з-за пандэміі COVID-19, а ў ліпені далучыўся да саудаўскага клуба «Аль-Ахлі», аднак ужо ў верасні кантракт з клубам быў разарваны. У пачатку 2022 года папоўніў склад «Карынтыянса».
Міжнародная кар’ера 14 верасня 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Дасягненні «Карынтыянс» Чэмпіён Бразіліі: 2011 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2012 Пераможца Рэкопы Судамерыкана: 2013 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2012 Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 2013
«Гуанчжоу Эвергранд» Чэмпіён Кітая (3): 2015, 2016, 2019 Уладальнік Кубка Кітая: 2016 Уладальнік Суперкубка Кітая (2): 2016, 2017 Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі: 2018 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2018
Бразілія Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Карынтыянс Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Ахлі Джыда Катэгорыя:Ігракі ФК Гуанчжоу Эвергранд Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Рэд Бул Брагантына Катэгорыя:Ігракі ФК Аўдакс Сан-Паўлу Катэгорыя:Ігракі ФК ЛКС Лодзь Катэгорыя:Ігракі ФК Вільнюс