Паве́за, або павіза — еўрапейскі тып шчыта.

Такі шчыт меў простакутную форму, быў адносна высокі і выцягнуты ўверх, і звычайна быў выгнуты дугою ўпоперак. Звычайная шырыня — 40—70 см, вышыня — 1—1,5 м, часам да 2 м. Шчыт мог быць выкананы з падоўжным жолабам, мець зрокавую шчыліну ў верхняй частцы, металічныя кольцы на верхнім канце дзеля звязвання павез між сабой; мог забяспечвацца штыром-падпоркай, з дапамогай якой шчыт мог стаяць самастойна. Звычайна вырабляўся з лёгкага дрэва, пакрытага тканінай або скурай, і афарбоўваўся.У апісанні Г. Дэльбрука.

Традыцыйна лічыцца, што такі шчыт быў вынайдзены ў г.Павіі ў 13 ст. (адсюль назва), і што яго класічны пяхотны варыянт аформіўся ў час Гусіцкіх войнаўПлавінскі са спасылкай на чэшскага даследчыка В. Дэнкштэйна: Denkstein V. The Bohemian Pavise in Turin Armeria Reale Collections, 1965.. Павезамі як палявым прыкрыццём карысталіся яшчэ ў канцы 15 ст. арбалетнікі і стралкі са стрэльбаў. Магчыма, што павезы ўжываліся ў час абложнай працы.

На думку пазнейшых даследнікаў, павеза магла трапіць у Заходнюю Еўропу праз прыбалтыйскіх крыжакоў, якія, у сваю чаргу запазычылі яе ад балтаў, а месца ўзнікнення такога тыпу шчыта адносіцца да земляў Русі (12 ст.)А. М. Кірпічнікаў, А. Надольскі. або Літоўска-Мазавецкім рэгіёне (13 ст.)В. Дэнкштэйн, А. Навакоўскі.. На мяжы 13—14 ст. павезы распаўсюдзіліся ў Мазовіі, на тэрыторыі Тэўтонскага Ордэна, у заходніх рускіх землях, верагодна, у Польшчы. Прыкладна ў другой палове 14 ст. арэал распаўсюджання павезы ахапіў увесь балтыйска-польска-рускі рэгіён.Мікола Плавінскі. Да пытання аб ранняй павезе //

Крыніцы

Катэгорыя:Шчыты