Мікалай Георгіевіч Бонч-Асмалоўскі (, Белая Царква, цяпер Кіеўская вобласць — , ) — беларускі і расійскі савецкі мастак-манументаліст, жывапісец, графік. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Бонча». Бацька быў падпалкоўнікам імператарскай арміі. Біяграфія У 1902—1905 гадах вучыўся жывапісу ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства, у выкладчыкаў С. А. Каровіна і С. В. Малюціна. У 1906—1908 гадах працягваў навучанне ў Парыжы, у прыватнай школе Фернана Кормона, пасля чаго вярнуўся жыць у Маскву.
Займаўся жанравым, пейзажным, партрэтным жывапісам, маляваў аголеную натуру. У 1908—1920 гадах вёў выкладчыцкую дзейнасць у мастацкіх студыях Масквы. Вядомы наступныя яго працы:
«Мінск. Рака Свіслач» (1901, графіка) «Паляванне на лебедзяў» (1908) «Партрэт жонкі» (1910-я, графіка) «Партрэт маці» (1915) «Яўрэйка» (1918)
С 1912 года актыўна ўдзельнічаў у мастацкіх выставах:
Вясенняя выстаўка ў залах Імператарскай Акадэміі мастацтваў, Санкт-Пецярбург Выстаўка Маскоўскага таварыства мастакоў (1916) Выстаўка мастацкай індустрыі ў галерэі «Лемерсье» (Масква, 1916)
Пасля рэвалюцыі 1917 года ў Расіі таксама працягваў мастацкую дзейнасць.
У 1923-м стварыў мастацкае пано для Беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выставе ў Маскве. У 1925 годзе прымаў удзел у выставе групы «АБМА» («Аб'яднанае мастацтва») у Маскве.
З канца 1920-х гадоў зацікавіўся распрацоўкай і хімічнымі працэсамі вырабу трывалых фарбаў і грунту для станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, у прыватнасці вогнетрывалай пастэлі. З'яўляўся вынаходнікам новых відаў фарбаў, патэнты на вынаходніцтвы якіх да гэтага часу захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва. Працаваў мастаком-тэхнолагам ва Упраўленні будаўніцтва завода мазаічных пліт, на фабрыцы «Палітра»ARTinvestment.RU. Бонч-Осмоловский Николай Георгиевич. Таксама займаўся кніжнай ілюстрацыяй. У яго афармленні выйшла некалькі твораў класікаў рускай літаратуры: «Дэман» М. Ю. Лермантава, а таксама казкі А. С. Пушкіна і П. П.Яршова Займаўся сцэнаграфіяй. У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва захаваліся яго эскізы да опер А. П. Барадзіна, М. А. Рымскага-Корсакава, А. М. Сярова.
4 красавіка 1936 года быў арыштаваны як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі». 29—31 ліпеня 1936 года быў прысуджаны да пяці гадоў папраўча-працоўнага лагера з пазбаўленнем у правах на 3 гады. 1 жніўня 1936 года прысуд уступіў у сілу. Мікалай Георгіевіч быў этапаваны ў Карэлію, у Сегежлаг.
За вызваленне М. Г. Бонч-Асмалоўскага хадайнічалі акадэмікі А. В. Шчусеў, А. І. Лакціонаў, І. У. Жалтоўскі, а таксама вядомыя скульптары і мастакі - А. Н. Бенуа, С. Т. Канёнкаў, П. Д. Корын, Я. Я. Лансерэ, У. Я. Татлін. 5 красавіка 1941 М. Г. Бонч-Асмалоўскі быў вызвалены і высланы ў Паўночны край. Пасля вызвалення з ссылкі пасяліўся ў Новасібірску і працягнуў працаваць мастаком-тэхнолагам. У 1947 годзе прымаў удзел у перасоўнай Сібірскай міжабласной мастацкай выставе (Новасібірск, Краснаярск, Іркуцк, Бійск, Томск, Омск). У 1960-х гадах вярнуўся ў Маскву, дзе і памёр у 1968 годзе ва ўзросце 84 – х гадоў.
Сям'я Першая жонка — Антаніна Антонаўна Камоцкая
Другая жонка — Е. У. Бонч-Асмалоўская
Сын - А. М. Бонч-Асмалоўскі
Творчасць Творчасць М. Г. Бонч-Асмалоўскага прадстаўлена ў расійскіх музейных калекцыях - Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, ДМВМ імя А. С. Пушкіна. Некаторыя творы графікі захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва.
Літаратура
Мікалай Георгіевіч Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай