Уладзімір Іванавіч Шчарбін (, , РСФСР, СССР) — беларускі мастак, ганаровы жыхар Дзяржынска.
Біяграфія У 1969 годдзе закончыў Пензенскае педагагічнае вучылішча (мастак-графік), у 1977 годзе — Пензенскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
У 1969—1971 гадах працаваў па камсамольскай пуцёўцы на будаўніцтве Волжскага аўтазавода ў Тальяці. Зараз працуе загадчыкам мастацкага аддзялення Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў.
Выстаўляцца пачаў з 1977 года. У 1995 годзе ў Дзяржынску адбылася персанальная выстаўка. Асноўныя творы ў галіне плаката. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Член Міжнароднай асамблеі дзіцячай творчасці.
3 чэрвеня 2011 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё культуры ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны
Літаратура Шчарбін Уладзімір Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 615-616.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Дзяржынска Катэгорыя:Выпускнікі Пензенскага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны