Маскоўскі Манеж — гістарычны будынак, размешчаны па адрасе , дом № 1/9, паміж Манежнай і Сапажковай плошчамі, і Махавой вуліцай. З 1957 года пастаянна выкарыстоўваецца для выставак, экспазіцый і іншых публічных мерапрыемстваў; з 1967 года афіцыйная назва — Цэнтральная выставачная зала «Манеж».
Манеж быў пабудаваны ў 1817 годзе з нагоды 5-гадовай гадавіны перамогі Расіі ў Айчыннай вайне 1812 года па праекце А. А. Бетанкура, а ў 1824—1825 гадах фасады былі аздоблены ў стылі ампір В. І. Бавэ. Будынак моцна пацярпеў ад пажару ў 2004 годзе і быў перабудаваны па праекце архітэктара , з поўным змяненнем інтэр'ераў і некаторых дэталяў экстэр'еру.
Апісанне Манежа Маскоўскі Манеж уяўляе сабой аднапавярховы будынак з даўжынёй бакавых фасадаў парадку 180 м і агульнай плошчай каля 6500 м². Будынак выкананы ў стылі класіцызм: тарцовыя фасады ўпрыгожаны гладкімі, без якога-небудзь дэкору, франтонамі і аркадай з 7 арачных праёмаў з вокнамі і дзвярыма. Матыў аркад паўтараецца і на бакавых фасадах, у больш узмоцненым варыянце.
Галоўным фасадам меркаваўся Паўднёвы, які выходзіць да , (аднаму з 4-х уваходаў у Крэмль). Бок, цяпер звернуты да Манежнай плошчы, губляўся сярод гарадской забудовы.
Манументальнасць будынку перадае ўзбуйненасць яго прапорцый, мерны рытм калон і пілонаў, стрыманая каларыстычная гама, уласцівая архітэктуры таго часу. Малюнак працяглых фасадаў ствараецца аркадай аконных праёмаў, падзеленых ¾ тасканскімі калонамі і цяжкім антаблементам, які ўключаў рэльефныя ўстаўкі. Высокі 2-скатных дах глядзельна аблегчаны часта пастаўленымі слыхавымі вокнамі і гладкімі франтонамі.
Літаратура Будылина М. История постройки Манежа в Москве //«Архитектурное наследство», № 2, 1952. Покровская З. К. Архитектор О. И. Бове. — М., 1964. Васькин А. А., Гольдштадт М. Г. Старая Москва в границах Камер-Коллежского вала. По шёлковой Воздвиженке, по замшевой Манежной: Фотопутеводитель. — М.: Компания Спутник+, 2002. — 102 с. — ISBN 5-93406-348-0.
А. А. Смирнов. Свидетельствует Манеж // «Москва — героям 1812 года». Московский рабочий, 1981 О тушении пожара в здании Центрального выставочного зала «Манеж», происшедшего 14 марта 2004 года по адресу: улица Моховая, дом 18
Катэгорыя:Вайна 1812 года ў помніках Катэгорыя:З’явіліся ў 1817 годзе Катэгорыя:Згарэлыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Масквы Катэгорыя:Архітэктура класіцызму Катэгорыя:Пажары 2004 года