Астрамечаўскі ідал — скульптурная выява, знойдзеная ў 1955 годзе ў вёсцы Астрамечава (Брэсцкі раён). Захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

Гісторыя Ідал быў знойдзены ў 1955 г. у в. Астрамечава мясцовым жыхаром А. Мацвеюком каля будынка праўлення калгаса «Память Ильича» на глыбіні прыкладна 60 смСвято-Михайловская церковь // Остромечево и «остромычивци» .

Апісанне Астрамечаўскі ідал уяўляе сабой каменную галаву, якая па форме нагадвае грыб: выразна акрэсленая шапка ці лоб, выступаючы прамы шырокі нос, глыбока пасаджаныя вочы. Месца знаходкі галавы ідала мае назву «Дубовы Грудок»Дучыц Л. У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мінск, 1993. С. 23., што ўскосна сведчыць пра наяўнасць у мінулым шанаванага ўрочышча ў выглядзе пагорка з дубовым гаем, дзе ён, магчыма, раней і стаяў.

Спасылкі ПАГАНСКІЯ ІДАЛЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Зміцер Скварчэўскі

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкага раёна Катэгорыя:Брэсцкі абласны краязнаўчы музей Катэгорыя:Ідалы Беларусі Катэгорыя:Астрамечава