Залузскі ідал — скульптурная жаночая выява, знойдзеная ў вёсцы Залуззе (Жабінкаўскі раён). Захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.
Апісанне Залузскі ідал высечаны з валуна чырвона-попельнага колеру і мае памеры 87×30×53 см. Ідал мае прадаўгаваты твар, выступае нос, бачныя вочы і рот. Амаль ад падбароддзя ідуць дзве лініі, якія абазначаюць рукі. На грудзях прашкрабаны крыжДучыц Л. У. Звесткі аб язычніцкіх ідалах на тэрыторыі Беларусі. С. 88.. Ёсць меркаванне, што паглыбленыя дыяганальныя лініі акрэсліваюць канцы хусткіЛобачевская О. А. Женские антропоморфные кресты на Беларуси: современные наблюдения и гипотезы. С. 101.
Спасылкі ПАГАНСКІЯ ІДАЛЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Зміцер Скварчэўскі
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Беларусі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:Брэсцкі абласны краязнаўчы музей Катэгорыя:Ідалы Беларусі Катэгорыя:Залуззе