Украінскае радыё «Культура» () — украінскамоўная дзяржаўная радыёстанцыя Украіны, заснаваная ў студзені 1992 года. Да 1 студзеня 2003 г. працавала пад назвай Трэці канал Украінскага радыё. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Хелас Сат 2»: арбітальнае размяшчэнне — 39° усходняй даўгаты, частата — 11512 мегагэрцаў, — гарызантальная, — 27500 знакаў/сек., — 3/4. На 2014 г. выпускала 118 перадачаў, у тым ліку 44 мастацкіх, 42 музычных, 17 наўпроставаэтэрных, 13 пазнавальных і 2 рэлігійных. Перадачу «Хрысціянскія дыялогі» (панядзелак, 21:15-22:00) вёў кіеўскі патрыярх Філарэт.
Спасылкі
Катэгорыя:Радыёстанцыі Украіны Катэгорыя:Радыёстанцыі на ўкраінскай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе