thumb|250px|Будынак банка SEB — сімвал эканамічнага буму ў Эстоніі. Балты́йскія ты́гры — умоўная назва Балтыйскіх дзяржаў (Эстонія, Латвія і Літва) ў перыяд іх эканамічнага буму (2000—2006/2007). Тэрмін створаны па аналогіі з Чатырма азіяцкімі тыграмі і Кельцкім тыграм, як у перыяды іх эканамічнага буму называлі адпаведна краіны Усходняе Азіі і Ірландыю.

Характарыстыка Пасля 2000 года ў эканоміках Балтыйскіх тыграў былі распачаты грунтоўныя рэформы і лібералізацыя. Разам з параўнальна таннай і эфектыўнай працоўнай сілай гэта прыцягнула вялікія аб'ёмы замежных інвестыцый і выклікала эканамічны рост. У 2006—2007 гадах Балтыйскія тыгры мелі найбольшыя аб'ёмы росту ў Еўропе. Прыкладам, у 2006 Эстонія павялічыла свой сукупны ўнутраны прадукт на 11,2%, Латвія — на 11,9%, Літва — на 7,5%. Усе тры краіны мелі ўзровень беспрацоўя меншы, чым у сярэднім па ЕС. У той самы час адной з негатыўных характарыстык эканамічнага росту прыбалтыйскіх дзяржаў з'яўляўся ўзрослы дэфіцыт па бягучых аперацыях і знешні дысбаланс.

У маі 2004 гэтыя тры краіны далучыліся да Еўрасаюза. На момант іх далучэння сярэднедушавы даход быў значна ніжэйшы, чымся ў сярэднім па ЕС (у Літве — 47% ад сярэдняга ўзроўню ЕС), аднак былі вялікія спадзевы, што прытрыманне абранае палітыкі дазволіць наблізіцца да гэтага ўзроўню. На 2010 год быў запланаваны пераход усіх трох дзяржаў на еўра.

Аднак у 2008 годзе з прычыны фінансавага крызісу наступавала значнае падзенне эканамічнага росту трох дзяржаў. Гадавыя тэмпы росту ў Літве ўпалі да 3%, у Латвіі да −4,6%, у Эстоніі да −3,6%. Найбольш адчувальна гэта адбілася на ВУП, які ў Латвіі зменшыўся ў параўнанні з мінулым годам на 19,6%, у Літве — на 16,8% і ў Эстоніі — на 16,2%. Па выніках 2009 года ўсе тры дзяржавы апынуліся ў пяцёрцы найгоршых краін свету па дынаміцы ВУП (Латвія на апошнім месцы, Літва — на другім ад канца, Эстонія — на пятым).

Узровень беспрацоўя перавысіў сярэдні па ЕЗ — у Латві да канца 2008 вырас у параўнанні з мінулым годам з 5,7% да 10,4%, у Эстоніі — з 4,1% да 9,2%, у Літве — з 4,3% да 8%. Улетку 2009 найвышэйшы ўзровень беспрацоўя быў зафіксаваны ў Латвіі (17,2%) і Эстоніі (17%).

У 2010 эканамічная сітуацыя стабілізавалася, і ў 2011 тройка дзяржаў ізноў мела найбольшыя тэмпы эканамічнага росту ў Еўрапейскім Саюзе: латвійскі ВУП павялічыўся на 5,5%, літоўскі на 5,9%, а эстонскі — на 7,6% (найвялікшае значэнне ў ЕС).

Статыстыка Тэмпы росту ВУП 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013 Латвія 6,1% 7,3% 7,2% 7,6% 8,9% 10,1% 11,2% 9,6% −3,3% −17,7% −0,3% 5,5% 2,1% 4,0% Літва 12,3% 6,7% 6,8% 10,3% 7,4% 7,8% 7,8% 9,8% 2,9% −14,8% 1,4% 5,9% 2,3% 3,8% Эстонія 9,7% 6,3% 6,6% 7,8% 6,3% 8,9% 10,1% 7,5% −3,7% −14,3% 2,3% 7,6% 1,2% 4,0% Звесткі паводле Еўрастату (звесткі за 2012—2013 гады прагнозныя)

ВУП на душу насельніцтва У табліцы прыведзеныя значэнні па парытэце пакупніцкай здольнасці (ППЗ) ў міжнародных доларах. У дужках пазначаныя ВУП на душу насельніцтва ў працэнтах ад сярэдняга па Еўразоне (таксама ў ППЗ).

2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 Латвія 7688<small>(31,1%) 8542<small>(33,3%) 9315<small>(35,6%) 10 262<small>(38,3%) 11 506<small>(41,2%) 13 181<small>(45,3%) 15 350<small>(48,3%) 17 437<small>(52,4%) 17 071<small>(50,1%) 15 218<small>(46,6%) 15 026<small>(46,4%) 15 367 16 102 Літва 8437<small>(34,1%) 9257<small>(36,1%) 10 088<small>(38,5%) 11 410<small>(42,6%) 12 622<small>(45,2%) 14 218<small>(48,8%) 15 922<small>(50,1%) 17 907<small>(53,8%) 18 946<small>(55,6%) 17 315<small>(53,0%) 16 973<small>(52,4%) 17 669 19 008 Эстонія 9909<small>(40,0%) 10 935<small>(42,6%) 12 044<small>(46,0%) 13 284<small>(49,6%) 14 882<small>(53,3%) 16 618<small>(57,1%) 18 819<small>(59,3%) 20 584<small>(61,8%) 20 259<small>(59,4%) 18 386<small>(56,3%) 18 266<small>(56,4%) 18 790 19 811 Звесткі паводле Міжнароднага валютнага фонду

Гл. таксама Эканоміка Латвіі Эканоміка Літвы Эканоміка Эстоніі Кельцкі тыгр Чатыры азіяцкія тыгры Татранскі тыгр

Катэгорыя:Гісторыя эканомікі Катэгорыя:Прыбалтыка