Паглаўнік ( — «правадыр», «лідар») — дыктатарская пасада (аналаг фюрара ў Германіі, або дучэ ў Італіі) у таталітарнай Незалежнай дзяржаве Харватыя, якая існавала ў перыяд з 1941 па 1945 год.http://neofit.narod.ru/raznoe/Horvatia.html

Афіцыйна тытул «Паглаўнік» у дачыненні да Антэ Павеліча выкарыстоўваўся з моманту ўтварэння НДХ. У верасні 1943 года, пасля капітуляцыі Італіі і наступнага адрачэння Таміслава II ад харвацкага прастола стала афіцыйнай пасадай главы дзяржавы.Ante Pavelic

У Павеліча былі неабмежаваныя паўнамоцтвы выдаваць указы ці прызначаць міністраў урада на працягу ўсяго існавання НДХ. Пасля падзення рэжыму Усташаў у Харватыі, назва пасады выкарыстоўвалася ў якасці псеўданіма для Павеліча, падчас яго паваеннага выгнання і аж да смерці ў Мадрыдзе ў 1959 годзе. З'яўляецца сінонімам яго імя і ў наш час.

Гл. таксама Фюрар Правадырызм Кандукэтор Каўдылья

Катэгорыя:Гісторыя Харватыі Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Нацыяналізм Катэгорыя:Усташы