Фю́рар () — нямецкае слова, якое азначае «правадыр» або «лідар». У Германіі у 1934—1945 гадах афіцыйны тытул главы дзяржавы і Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (1921—1945), а таксама складовая частка званняў і пасад у СС (штурмбанфюрар, групенфюрар і інш.). Як правіла, слова выкарыстоўваецца ў якасці абазначэння Адольфа Гітлера, які афіцыйна насіў гэты тытул.
Гісторыя Тытул «фюрар» быў атрыманы Гітлерам 9 жніўня 1934 года пасля смерці рэйхспрэзідэнта Веймарскай рэспублікі Гіндэнбурга. Паводле закона, новая пасада фюрара і рэйхсканцлера аб'яднала пасады прэзідэнта і канцлера, зрабіўшы Гітлера аднаасобным кіраўніком Германіі . «Прынцып фюрарства» () шырока прапагандаваўся нацысцкай партыяй, адным з самых вядомых лозунгаў якой быў «Адзін народ, адна дзяржава, адзін правадыр» ().
Сучаснае выкарыстанне У наш час слова можа ўжывацца (іранічна) у дачыненні да любога правадыра ахлакратыі.
Слова з'яўляецца складовай часткай шматлікіх слоў. Напрыклад: Lokführer (машыніст), Spielführer (капітан каманды), Führerschein (пасведчанне вадзіцеля) і г.д.
У перакладзе Elberfelder , выдадзеным у 1871 годзе, а таксама ў перакладзе Новага свету (афіцыйным перакладзе, які выдаецца Сведкамі Іеговы) — Евангелля паводле Матфея на нямецкую мову слова «Führer» выкарыстоўваецца ў якасці аднаго з тытулаў Ісуса Хрыста (адпавядае , беларускаму «Правадыр» ці «Настаўнік»; )Matthew 23:10Matthäus 23:10, NW.
Гл. таксама Правадырызм Дучэ Каўдылья Кандукэтор Паглаўнік
Спасылкі
Катэгорыя:Нацысцкая прапаганда Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Тытулы