Эмануіл Філіберт (поўнае імя ; 13 студзеня 1869, Генуя — 4 ліпеня 1931, Турын) — італьянскі прынц з Савойскай дынастыі, 2-гі герцаг Аосцкі.
Біяграфія Эмануіл Філіберт быў старэйшым сынам Амедэа I, герцага Аосцкага, які быў на працягу двух гадоў каралём Іспаніі, і яго першай жонкі Марыі Віторыі даль Поца. У 1870 годзе, калі яго бацька быў абраны каралём Іспаніі, Эмануіл стаў кронпрынцам, што доўжылася нядоўга, з прычыны таго, што праз два гады Амадэй I быў вымушаны адрачыся ад прастола і з’ехаць у Італію. Пасля смерці бацькі ў 1890 годзе, як старэйшы сын атрымаў у спадчыну ад яго тытул герцага Аосцкага.
25 чэрвеня 1895 у Кінгстане на Тэмзе (Англія) прынц ажаніўся з французскай прынцэсай Аленай Арлеанскай (1871—1951), дачкой Луі-Філіпа, графа Парыжскага. У іх было двое сыноў: Амедэа (1898—1942), 3-ці герцаг Аосцкі; Айманэ (1900—1948), кароль Харватыі Таміслаў II і 4-ы герцаг Аосцкі.
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў якасці камандуючага трэцяй італьянскай арміяй. У 1926 годзе атрымаў ад Мусаліні званне маршала Італіі.
Пахаваны на ваенных могілках Рэдзіпулья.
Узнагароды Кавалер Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа Савойскага Ваеннага ордэна Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Кавалер Савойскага грамадзянскага ордэна Кавалер Мальтыйскага ордэна Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (7 лютага 1917 года)
Спасылкі Біяграфія Genealogy of the Royal House of Italy
Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Італія) Катэгорыя:Савойская дынастыя Катэгорыя:Герцагі аосцкія Катэгорыя:Маршалы Італіі