Штурмбанфюрар () — званне ў СА і СС, уведзена ў структуру СС у 1929 годзе як званне кіраўнікоў. З 1933 года выкарыстоўвалася як званне намеснікаў кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў СС — штурмбанаў (SS Sturmbann). У штурмбан уваходзілі чатыры невялікія падраздзяленні — штурмэ (SS Sturme), колькасна прыблізна роўныя армейскай роце (54-180 чал.), адно медыцынскае падраздзяленне, па колькасці роўнае армейскаму ўзводу (Sanitätsstaffel) і аркестр (Spielmannzug). Колькасна склад штурмбана даходзіў да 500—800 чалавек. З кастрычніка 1936 года, пры стварэнні войск СС адпавядала пасадзе камандзіра батальёна і званню маёра вермахта, а таксама шырокаму спектру штабных і адміністрацыйных пасад, такіх як ад’ютант камандуючага корпусам.

Знакі адрознення штурмбанфюрара Вафен-СС

Гл. таксама Корпусныя колеры (войскі СС) Званні і знакі адрознення войск СС

Крыніцы

Малодшае званнеГаўптштурмфюрарЗванні ССШтурмбанфюрарСтарэйшае званнеОберштурмбанфюрарМалодшае званнеШтурмгаўптфюрарЗванні САШтурмбанфюрарСтарэйшае званнеОберштурмбанфюрар

Катэгорыя:Воінскія званні СА Катэгорыя:Воінскія званні СС