Квадрумвіры () — група з чатырох лідараў, арганізатараў найважнейшай падзеі ў гісторыі італьянскага фашызму — паходу на Рым. Усе чацвёра «Квадрумвіраў» былі актыўнымі ўдзельнікамі фашысцкай партыі Беніта Мусаліні і асноўнымі дзеючымі асобамі, якія прывялі да дыктатуры фашызму ў Італіі і актыўна падтрымлівалі яе.
Удзельнікі Мікеле Б'янкі — рэвалюцыянер, лідар сіндыкалістаў. Эміліа Дэ Бона — уплывовы італьянскі генерал, удзельнічаў у італа-турэцкай вайне, першай сусветнай вайне, другой італа-эфіопскай вайне. Чэзарэ Марыя Дэ Векі — член італьянскага парламента, каланіяльны адміністратар. Італа Бальба — лідар чорнакашульнікаў, лідар Ферарскага падраздзяленні фашысцкай партыі.
Сам Мусаліні некалькі дыстанцаваў сябе ад паходу на Рым, з прычыны таго, што лічыў гэту аперацыю справай рызыкоўнай.
Гл. таксама Паход на Рым Італьянскі фашызм
Спасылкі Хроніка падзей 1919—1922 гг
Катэгорыя:Фашысцкая Італія Катэгорыя:Фашысцкія лідары