Іспанская імперыя () — сукупнасць тэрыторый і калоній, якія знаходзіліся пад прамым кіраваннем Іспаніі ў Еўропе, Амерыцы, Афрыцы, Азіі і Акіяніі. Іспанская імперыя на вяршыні сваёй магутнасці была адной з найбуйнейшых імперый у сусветнай гісторыі. Яе стварэнне звязана з пачаткам эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, падчас якіх яна стала адной з першых каланіяльных імперый. Іспанская імперыя існавала з XV стагоддзя да (у выпадку з афрыканскімі ўладаннямі) канца XX стагоддзя. Іспанскія тэрыторыі аб’ядналіся ў канцы 1480-х гадоў з уніяй Каталіцкіх каралёў: караля Арагона і каралевы Кастыльскай. Нягледзячы на тое, што манархі працягнулі кіраваць кожны сваімі землямі, іх знешняя палітыка была агульнай. У 1492 годзе яны захапілі Гранаду і завяршылі Рэканкісту на Іберыйскім паўвостраве супраць маўраў. Уваходжанне Гранады ў Каралеўства Кастылія завяршыла аб’яднанне іспанскіх земляў, нягледзячы на тое, што Іспанія па-ранейшаму была падзелена на два каралеўствы. У тым жа самым годзе Хрыстафор Калумб здзейсніў першую іспанскую даследчую экспедыцыю на захад праз Атлантычны акіян, адкрыўшы для еўрапейцаў Новы Свет і стварыўшы там першыя заморскія калоніі Іспаніі. З гэтага моманту Заходняе паўшар’е стала галоўнай мэтай іспанскіх даследаванняў і каланізацыі.

У XVI стагоддзі іспанцы стваралі паселішчы на астравах Карыбскага мора, а канкістадоры знішчылі такія дзяржаўныя ўтварэнні, як імперыі Ацтэкаў і Інкаў на мацерыку, адпаведна, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, скарыстаўшы супярэчнасці паміж мясцовымі народамі і ўжыўшы больш высокія ваенныя тэхналогіі. Наступныя экспедыцыі пашырылі межы імперыі ад сучаснай Канады да паўднёвага ўскрайка Паўднёвай Амерыкі, уключаючы Фалклендскія або Мальвінскія астравы. У 1519 годзе пачалося Першае кругасветнае падарожжа, распачатае Фернанам Магеланам у 1519 годзе і завершанае Хуанам Себасцьянам Элькана ў 1522, якое ставіла сваёй мэтай дасягнуць таго, што не ўдалося Калумбу, а менавіта заходні шлях у Азію, і ў выніку ўключыла ў сферу ўплыву Іспаніі Далёкі Усход. Былі створаны калоніі на Гуаме, на Філіпінах і найблізкіх астравах. Падчас свайго Siglo de Oro у Іспанскую імперыю ўваходзілі Нідэрланды, Люксембург, Бельгія, значная частка Італіі, землі ў Германіі і Францыі, калоніі ў Афрыцы, Азіі і Акіяніі, а таксама вялікія тэрыторыі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. У XVII стагоддзі Іспанія кантралявала імперыю такога маштабу, а яе часткі былі так далёка аддалены адна ад адной, чаго не ўдавалася дамагчыся нікому раней.

У канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў прадпрымаліся экспедыцыі па пошуку Terra Australis, падчас якіх быў адкрыты шэраг архіпелагаў і астравоў у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, у тым ліку астравы Піткэрн, Маркізскія астравы, Тувалу, Вануату, Саламонавы астравы і Новую Гвінею, якія былі абвешчаны ўласнасцю Іспанскай кароны, але не былі ёю паспяхова каланізаваны. Шматлікія з еўрапейскіх уладанняў Іспаніі былі страчаны пасля вайны за іспанскую спадчыну ў 1713 годзе, але Іспанія захавала свае заморскія тэрыторыі. У 1741 годзе важная перамога над Вялікабрытаніяй у Картахены (сучасная Калумбія) прадоўжыла іспанскую гегемонію ў Амерыцы да XIX стагоддзя. У канцы XVIII стагоддзя дасягалі ўзбярэжжаў Канады і Аляскі, заснаваўшы на востраве Ванкувер і адкрыўшы некалькі архіпелагаў і ледавікоў.

Французская акупацыя Іспаніі войскамі Напалеона Банапарта ў 1808 годзе прывяла да таго, што калоніі Іспаніі былі адрэзаны ад метраполіі, а рух за незалежнасць, які пачаўся ў 1810—1825 гадах, прывёў да стварэння шэрагу новых незалежных рэспублік у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы. Рэшткі іспанскай чатырохсотгадовай імперыі, у тым ліку Куба, Пуэрта-Рыка і Іспанская Ост-Індыя, працягвалі заставацца пад іспанскім кантролем да канца XIX стагоддзя, калі большая частка гэтых тэрыторый была анексавана ЗША пасля іспана-амерыканскай вайны. Астатнія ціхаакіянскія астравы былі прададзены Германіі ў 1899 годзе.

У пачатку XX стагоддзя Іспанія працягвала кантраляваць толькі тэрыторыі ў Афрыцы, Іспанскую Гвінею, Іспанскую Сахару і Іспанскае Марока. Іспанія пакінула Марока ў 1956 годзе і надала незалежнасць Экватарыяльнай Гвінеі ў 1968. Калі Іспанія пакідала Іспанскую Сахару ў 1976 годзе, гэта калонія адразу была анексавана Марока і Маўрытаніяй, а затым у 1980 годзе — цалкам Марока, хоць тэхнічна па рашэнні ААН гэта тэрыторыя застаецца пад кантролем іспанскай адміністрацыі. На сённяшні дзень у Іспаніі засталіся толькі Канарскія астравы і два анклавы на паўночнаафрыканскім узбярэжжы, Сеўта і Мелілья, якія адміністрацыйна з’яўляюцца часткамі Іспаніі.

Выкарыстанне вызначэння Землі Іберыйскага паўвострава атрымалі назву Hispania у часы Старажытнага Рыма і былі пазней падзелены на чатыры каралеўствы: Кастылію, Арагон, Навару і Партугалію. Дынастычная ўнія паміж Кастыльскай (у якую да таго часу ўваходзіла Навара) і Арагонскай каронамі, у часы Каталіцкіх каралёў дала пачатак палітычнай сістэме, якая праіснавала да пачатку XVIII стагоддзя, празванай Іспанскай манархіяй ці імперыяй: іспанскія каралі кіравалі сваімі ўладаннямі ва ўнітарнай форме над усімі сваімі тэрыторыямі праз сістэму мясцовых органаў улады, аднак сіла ўплыву іх каралеўскай улады адрознівалася ў розных частках імперыі, і пры гэтым кожнае ўладанне мела ўласную мясцовую адміністрацыю і ўласныя законы. Адзінства дзяржавы не азначала яе аднастайнасці. Такая форма палітычнага ладу палітычным становішчам, незалежна ад назвыЗвалася яна Іберыйскай уніяй, іспана-партугальскай імперыяй, Іспана-Партугальскай імперыяй, дуалістычнай манархіяй, Партугаліяй у складзе Іспанскай манархіі, Партугаліяй, якая ўвайшла ў Габсбургскую імперыю, Партугаліяй, якая ўвайшла ў Іспанскую манархію, Габсбургскім кіраваннем у Партугаліі, ці саюзам Кастыліі і Партугаліі атрыманае «дынастычнай уніяй»John Huxtable Elliott (2002) España en Europa: Estudios de historia comparada: escritos seleccionados, page 80Jean-Frédéric Schaub (2001) Le Portugal au temps du Comte-Duc d’Olivares, 1621—1640, pag 59 у 1580—1640 гадах, з’яўляецца прычынай спрэчак навукоўцаў аб тым, ці кіравалася Партугальская імперыя яе ўласным адміністрацыйным апаратам і сама валодала сваімі тэрыторыямі, або як іншыя каралеўствы і іншыя ўладанні кіравалася Іспанскімі Габсбургамі.Ali Farazmand (1994) Handbook of Bureaucracy, page 13 Нягледзячы на гэта адны гісторыкі час ад часу лічаць Партугалію каралеўствам, якое было часткай Іспанскай манархіі;Wolfgang Reinhard, European Science Foundation (1996), Power Elites and State Building, pag 92Daviken Studnicki-Gizbert (2007), A Nation Upon the Ocean Sea: Portugal’s Atlantic Diaspora and the Crisis of the Spanish Empire, 1492—1640, page 36 а іншыя праводзяць выразнае размежаванне паміж Партугальскай імперыяй і Іспанскай імперыяй.Donald F. Lach, Edwin J. Van Kley (1993), Asia in the Making of Europe: A Century of Advance, page 9

Іспанская імперыя ўключала іспанскія заморскія калоніі ў Амерыцы, Азіі, Акіяніі і Афрыцы, пры гэтым у гісторыкаў існуюць розныя меркаванні адносна таго, якія еўрапейскія тэрыторыі трэба адносіць да ўладанняў імперыі. Напрыклад, Габсбургскія Нідэрланды звычайна лічаць часткай уладанняў караля Іспаніі, якая кіравалася іспанскімі намеснікамі і абаранялася іспанскімі войскамі. Тым не менш, такія аўтары, як брытанскі гісторык лічаць, што гэтыя тэрыторыі не былі цалкам інтэграваны ў іспанскую дзяржаву і былі самастойнымі часткамі ўладанняў Габсбургаў. Некаторыя гісторыкі выкарыстоўваюць тэрміны «Габсбургская імперыя» і «Іспанская імперыя» напераменку, калі спасылаюцца на дынастычнае ўспадкоўванне Карла I ці Філіпа II.

Пачатак імперыі (1402—1521)

Энрыке III Кастыльскі (1390—1406) пачаў каланізацыю Канарскіх астравоў, заключыўшы феадальнае пагадненне (1402) з нармандскім дваранінам Жанам дэ Бетанкурам. Заваяванне Канарскіх астравоў, населеных гуанчамі, завяршылася перамогай кастыльскіх войскаў у працяглай і крывавай вайне і захопам астравоў Гран-Канарыя (1478—1483), Ла Пальма (1492—1493) і Тэнэрыфэ (1494—1496).

Шлюб (1469) Reyes Católicos Фердынанда II Арагонскага і Ізабелы I Кастыльскай прывёў да саюза карон, кожная з якіх мела свой апарат кіравання. Паводле меркавання Генры Кеймена толькі пасля некалькіх стагоддзяў уніі гэтыя асобныя каралеўствы сталі цалкам аб’яднанай дзяржавай.

У 1492 годзе Іспанія заваявала апошнюю мусульманскую дзяржаву на паўвостраве — Гранаду. Падчас аблогі Гранады Хрыстафор Калумб прапанаваў Каталіцкім каралям адправіцца на пошукі заходняга шляху ў Японію. Падчас свайго Першага плавання (1492), Калумб выявіў невядомы да гэтага еўрапейцам кантынент, і пачаў яго каланізацыю. Кастылія ўключылася ў эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, і Ост-Індыя патрапіла ў сферу яе ўплыву.

Іспанскія прэтэнзіі на гэтыя землі былі пацверджаны папскай булай Inter caetera (1493) і замацаваны Тардэсільяскім дагаворам (1494), паводле якога Папа падзяліў свет на дзве паўсферы паміж Іспаніяй і Партугаліяй. Такім чынам Іспанія набыла эксклюзіўныя «правы» на захоп калоній ва ўсім Новым Свеце ад Аляскі да мыса Горн (акрамя Бразіліі), а таксама самых усходніх раёнаў Азіі. Іспанская імперыя ўзнікла ў выніку хуткай каланіяльнай экспансіі ў Новым Свеце, і заваявання каланіяльных уладанняў у Афрыцы: Кастылія захапіла Мелілью (1497), (1505) і суседні Аран (1509). Іспанская экспансія і каланізацыя значна ўплывала на эканоміку краіны, павялічвала нацыянальны прэстыж і спрыяла распаўсюджванню каталіцтва ў Новым Свеце.

Іспанскія каралі праводзілі палітыку, варожую Францыі. Іх дзеці ўступілі ў шлюбы з каралеўскімі сем’ямі Партугаліі, Англіі, а таксама з Габсбургамі. Іспанія падтрымала арагонскі дом у Неапалі супраць караля Францыі Карла VIII і ўступіла ў вайну (з 1494) супраць Францыі і Венецыянскай рэспублікі за кантроль над Італіяй. Італьянскія войны занялі цэнтральнае месца ў знешняй палітыцы караля Фердынанда. З гэтага часу іспанская армія прэтэндавала на перавагу на еўрапейскіх палях бітваў аж да ХVII стагоддзя.

Пасля смерці каралевы Ізабелы Фердынанд, стаўшы адзіным манархам (1502—1516), стаў праводзіць яшчэ больш агрэсіўную палітыку. Ён выступіў на баку Францыі супраць Венецыі ў бітве пры Аньядэла (1509). Годам пазней Фердынанд уступіў у Свяшчэнную лігу супраць Францыі, прэтэндуючы на Неапалітанскае каралеўства, з якім у яго меліся дынастычныя сувязі, і на Каралеўства Навару праз жаніцьбу на Жэрмен дэ Фуа. Гэта вайна была не такой паспяховай. У 1516 годзе Францыя пагадзілася на перамір’е. Мілан перайшоў пад кантроль Францыі, а Францыя прызнала ўладу Іспаніі ў Паўночнай Навары.

Пасля каланізацыі Эспаньёлы ў пачатку XVI стагоддзя іспанцы сталі шукаць новыя месцы для экспансіі. Эспаньёла не мела вялікага поспех, і яе новыя жыхары гатовыя былі паспрабаваць шчасця ў новых месцах. Адсюль Понсэ дэ Леон адправіўся на заваяванне Пуэрта-Рыка, а Дыега Веласкес накіраваўся на Кубу. Першая калонія на амерыканскім мацерыку, Санта-Марыя-ла-Антыгуа дэль Дар'ен у Панаме, была заснавана Васка Нуньесам дэ Бальбоа (1512). У 1513 Бальбоа перасек Панамскі перашыек і стаў першым еўрапейцам, які дасягнуў Ціхага акіяна па сушы. Бальбоа абвясціў Ціхі акіян і ўсе адкрытыя землі ўласнасцю Іспанскай кароны.

А тым часам берберскія піраты з Паўночнай Афрыкі ўвесь час нападалі на прыбярэжныя гарады і вёскі Іспаніі, Італіі і астравоў Міжземнага мора. З прычыны гэтага вялікія ўчасткі ўзбярэжжаў Іспаніі і Італіі амаль цалкам спусцелі. Турэцкі пірат Хайр-ад-Дзін Барбароса, які кіраваў Алжырам, наводзіў жах на прыбярэжныя краіны. Паводле даных гісторыка Роберта Дэвіса ад 1 да 1.25 мільёна еўрапейцаў патрапілі ў палон да паўночнаафрыканскіх піратаў і і былі прададзены ў рабства арабскімі рабагандлярамі ў Паўночнай Афрыцы і Асманскай імперыі у XVI—XIX стагоддзях.

Гісторыя