Non plus ultra, таксама nec plus ultraСлоўнік лацінскіх выразаў () — лацінскае выслоўе, якое стала ўстойлівым. Паводле легенды, было напісана на Геркулесавых слупах як перасцярога мараплаўцам, знак дасягнення імі мяжы свету.

Пасля завяршэння рэканкісты і выхаду Іспаніі да Гібралтарскага праліва Фердынанд Арагонскі дадаў да іспанскага герба сімвалічную выяву Геркулесавых слупоў у выглядзе дзвюх калон карынфскага ордара, апавітых стужкай з надпісам «non plus ultra», якую яго ўнук Карл V змяніў на Plus Ultra (), апусціўшы адмоўную часціцу «non».

У зыходным выглядзе дэвіз прадстаўлены на гербе і сцягу Мелільі — аўтаномнага горада Іспаніі, аддзеленага ад асноўнай тэрыторыі краіны Гібралтарскім пралівамEscudo de Melilla.

Спасылкі

Катэгорыя:Дэвізы Катэгорыя:Фразеалагізмы Катэгорыя:Лацінскія выслоўі Катэгорыя:Антычная міфалогія