Па́вел Андрэ́евіч Тара́н (;  — ) — ваенны лётчык, генерал-лейтэнант авіяцыі (1967). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1942Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Военно-воздушных сил Красной Армии» от 20 июня 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 30 июня (№ 24 (183)). — С. 1., 1944).

Біяграфія П. А. Таран нарадзіўся у сяле Шолахава (зараз у Нікапальскім раёне Днепрапятроўскай вобласці, Украіна). Скончыў 7 класаў, працаваў на заводзе ў Нікапалі. З 1937 года ў Чырвонай Арміі. У 1938 годзе скончыў Качынскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік паходу ў Заходнюю Украіну ў 1939 годзе, савеца-фінлядскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з чэрвеня 1941 года. Прайшоў шлях ад камандзіра звяна да камандзіра палка бамбардзіровачнай авіяцыі. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Украіны, Прыбалтыкі, Беларусі. За гады вайны здзейсніў 386 баявых вылетаў. Удзельнічаў у ліквідацыі мінскага «катла», наносіў бомбавыя ўдары па пазіцыях праціўніка на Таманскім паўвостраве, у Крыме, на Данбасе, падчас Берлінскай наступальнай аперацыі.

Пасля вайны гвардыі падпалкоўнік П. А. Таран працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах СССР. У 1958 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба. З 1980 года ў цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. Займаў пасаду начальніка Упраўлення ППА і авіяцыі Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. З 1970 года генерал-лейтэнант авіяцыі П. А. Таран у запасе, з 1979 года — у адстаўцы. Жыў у Маскве. Працаваў кансультантам у АКБ імя А. М. Тупалева.

Памёр П. А. Таран 14 верасня 2005 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені 2 ордэны Чырвонай Зоркі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За абарону Ленінграда» Медаль «За абарону Каўказа» і іншыя ўзнагароды, у т.л. замежных дзяржаў.

Памяць Помнік на магіле. Бронзавы бюст на радзіме Героя. Імя Героя прысвоена стратэгічнаму бамбардзіроўшчыку Ту-160.

Літаратура

Спасылкі

Лётчик-качинец Таран Павел Андреевич

Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты авіяцыі (СССР)