Калегія тыцыяў (, Titienses, Sacerdotes Titiales Flaviales) — рымская жрэчаская калегія.

Згодна з ТацытамПублій Карнелій Тацыт. Гісторыя, ІІ, 95 калегія тыцыяў была створана Ромулам з мэтай заснавання сабінскіх свяшчэнных устаноўПублій Карнелій Тацыт. Аналы, I, 54 і загадвання культам цара Ціта ТацыяПублій Карнелій Тацыт, Аналы, II, 83Публій Карнелій Тацыт Аналы, II, 95; Варон РэацінскіМарк Тэрэнцый Варон, Аб лацінскай мове, V, 85 прыводзіць версію аб ставрэнні самім Цітам Тацыям калегіі жрацоў, якія назіралі за палётам птушак. Згодна са Светоніям, Актавіян Аўгуст аднавіў асобныя даўно забытыя абрады, якія здзяйсняліся тыцыямі ў мінулыя часы.

Згодна з тлумачэннем МомзенаТэадор Момзен. Die Tatiuslegende у «Hermes», XXI прыгарадная абшчына (трыба) сабінян ці тыцыяў некалі мела сваіх асобных жрацоў-аўгураў і свае парадкі здяйснення аўспіцый і інаўгурацый, якія было вырашана захаваць падчас зліяння абшчын. З цягам часу мінулыя адрозненні ў дзейнасці тыцыяў згладзіліся і іх sacra страцілі сваё значэнне, чым і тлумачыцца бяздзейнасць гэтай калегіі ў гістарычны час.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэлігія ў Старажытным Рыме Катэгорыя:Жрацы