Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка — помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XX ст. у Магілёве па вул. Ленінская, 50. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Гісторыя Будынак пабудаваны ў 1904—06 гг. архітэктарам Пятром Георгіевічам Камбуравым у эклектычным стылі як аддзяленне Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка.
Архітэктура Будынак уяўляе сабой мураваны сіметрычны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны рызалітам з высокімі арачнымі вокнамі на другім паверсе і пілястрамі карынфскага ордара паміж імі. Першы паверх руставаны, з прамавугольнымі вокнамі. Сцены рызаліта завяршае дэкарыраваны атык. Галоўны ўваход, які знаходзіўся ў левай частцы будынка, быў падкрэслены магутным парталам з карынфскім пілястрам і трохвугольным франтонам. Тэрыторыя банка была абкружаная мураванай сценкай (захавалася часткова). У комплекс уваходзілі таксама два жылыя будынкі і гаспадарчыя пабудовы (не захаваліся). Планіроўка традыцыйная для банкаўскіх устаноў. Па восі на другім паверсе размешчаная аперацыйная зала. Абапал калідораў згрупаваны службовыя памяшканні.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Банкаўскія будынкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пятра Камбурава Катэгорыя:1906 год у Магілёве