«Akute» (Акутэ́) — музычны гурт з Магілёва, заснаваны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі гурта «Глюкі» — вакалістам і гітарыстам Стасам Мытнікам і бас-гітарыстам Раманам Жыгаравым.
Гісторыя Упершыню гурт выступіў у канцы жніўня 2009 на фестывалі «Прыход» пад МагілёвамНовы праект удзельнікаў «Глюкаў». Першая ж студыйная песня «Адзіноцтва», прадстаўленая ў лістападзе, заняла ІІІ месца ў хіт-парадзе «Тузіну гітоў» за 2010 годУсе вынікі году 2010 у гіт-парадзе. 26 чэрвеня выступіў на фэстывалі Be2gether (вёска Нарвілішкі, Салечніцкі раён, Віленскі павет, Літоўская Рэспубліка). Таксама перамог на «Басовішчы» (Польшча) і «Верціфэсце» (Украіна), заняў другое месца на «Адкрытым музычным свяце Графіці» (Мінск). Увосень гурт запісаў усе песні будучага першага альбому на магілёўскай студыі «Арзамас-16».
У чэрвені 2011 году выйшаў першы альбом «Дзевачкі і космас»Akute «Дзевачкі і космас» (+аўдыё) / Experty.by, за які гурт адзначылі ў намінацыі «Прарыў году» на «Рок-каранацыі». 21 красавіка 2012 г. у мінскім клубе «Рэпаблік» адбылася прэзентацыя другога альбому «Nie Isnuje»Akute «Не існуе» (+аўдыё) / Experty.by. У верасні гурт выступаў на разагрэве ў брытанскага гурта Placebo. У снежні зрабіўся гуртом года паводле «Тузін Гітоў». Песні гурта ўвайшлі ў саўндтрэк моладзевага фільма «Вышэй за неба». У 2014 годзе адбываецца выхад трэцяга па ліку студыйнага альбома, «Рэальнасць і сны»Akute «Рэальнасць і сны» (+аўдыё) / Experty.by. У 2013 годзе быў зняты першы кліп гурта на песню «Бегчы»Гурт Akute зняў першы афіцыйны кліп (+відэа) / Experty.by.
У гурце змянілася некалькі барабаншчыкаў, пакуль у 2015 годзе да яго не далучылася Вікторыя «Vicky Fatez».У складзе AKUTE з’явіцца дзяўчына — барабаншчыца Vicky Fates: Еўрарадыё Разам з ёй быў запісаны апошні на дадзены момант альбом пад назвай «Пластыка»Płastyka — свежы альбом Akute на Першаку / 34mag.net.
Ацэнкі Зміцер Падбярэзскі сказаў пра гурт у 2014 годзе так: «„Akute“ — гэта „ULIS“ сённяшніх часоў».
Віталь Маціеўскі, франтмен гурта «Open Space», ацаніў пераможны выступ гурта на «Басовішчы-2010»: «Яны ўвогуле малайцы! Яны скамбінавалі еўрапейскі саўнд з беларускай мовай. Я з задавальненнем слухаю іх песні».
Дыскаграфія «Dzievački i kosmas» (2011) «Kroŭ EP» (максі-сінгл, 2012)Akute прадставілі першы сінгл з новага альбома (+спампаваць) / Experty.by «Nie Isnuje» (2012) «Ihołki» (максі-сінгл, 2012)Бразільска-беларускі сінгл Akute (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by «Reaĺnaść i sny» (2014) «Płastyka» (2016) «V» (2019) «Напалову тут» (2022)
Відэаграфія «Бегчы» (2013)Akute - Бегчы / YouTube «Scieny» (2014)Akute - Scieny / YouTube
Узнагароды 2010 — галоўныя ўзнагароды «Басовішча» (Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Рэспубліка Польшча) і «Верціфэсту» (Кіеў, Украіна) 2012 — гурт года паводле «Тузін Гітоў» і Уганараваныя пераможцы музычнай прэміі Ultra-Music Awards 2012 2012 — «Прарыў года» на Рок-Каранацыі'2011Рок-канстатацыя: разгром беларускага рок-руху (+фота) / Experty.by 2012 — гурт года паводле прэміі «Даём рады» 2013 — «Лепшы рок-альбом 2012» за дыск «Nie Isnuje» паводле Experty.byЛучшие альбомы 2012 (+аудио) / Experty.by 2013 — артысты года паводле прэміі «Rock Profi»У Мінску названыя лаўрэаты першай беларускай прафэсійнай музычнай прэміі «Рок профі» 2015 — «Альбом-2014» паводле прэміі «Даём рады» ад Еўрарадыё"Ляпісы", Лявон Вольскі і Akute атрымалі галоўныя ўзнагароды "Даём рады" / Experty.by 2015 — «Альбом года» за дыск «Reaĺnaść i sny» паводле прэміі Героі году сайта Тузін Гітоў"Крамбамбуля" і Pauline сталі "Героямі году – 2015" / Experty.by
Фестывалі 2009 — «Прыход» (Магілёўскі раён, Беларусь) 2010 — Be2gether (Літва, «Басовішча» (Польшча), «Верціфэст» (Украіна)Группа Akute: «Пройти в финал „Be2gether“ нам помогли друзья!» / Experty.by 2011 — Канцэрт на траве (хутар Шаблі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) 2012 — Пікнік.by (Мінск), Рок па вакацыях (Мінск) 2013 — Мост (Баравая, Мінскі раён), «Галапагаі» (Езяросы, Уцянскі павет, Літва)«Ляпіс Трубяцкі» і «Акутэ» выступілі на найбуйнейшым летувіскім фэстывалі «Галапагаі» , «Самаход» (Мінск)У межах кампаніі «У Беларусь і Еўропу — без візы!» у Мінску праходзіць фэстываль «Самаход-2013» , «Men's Fest» (Брэст)На фэстывалі Men’s Fest у Берасьці выступілі гурты з Беларусі, Польшчы і Ўкраіны
Гл. таксама Глюкі Зноскі
Спасылкі Старонка гурта на Фэйсбук Артыкулы на Тузін гітоў Артыкулы на Пакаленні Y Роман Жигарев (Akute): "Всё проходит, все умирают" — інтэрв’ю Ромы Жыгарава для БелГазеты / Experty.by
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Культура Магілёва