Энь Шаа (; , ) — кітайскі дырыжор.

Біяграфія Скончыў Пекінскую кансерваторыю, працаваў другім дырыжорам Сімфанічнага аркестра Кітайскага радыё. У 1988 годзе дэбютаваў у Еўропе. У 1989 годзе перамог у міжнародным дырыжорскім конкурсе венгерскага тэлебачання. У 1992—1995 гадах узначальваў Ольстэрскі аркестр, у 1996—2002 гадах Гілдфардскі філарманічны аркестр. З 2002 года кіруе Сімфанічным аркестрам Макаа. У сезоне 2006—2007 гадоў быў галоўным дырыжорам Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Кітая. З 2006 года ўзначаліў таксама Сімфанічны аркестр славенскага радыё і тэлебачання, а з 2007 года яшчэ і Тайбэйскі кітайскі аркестр, які складаецца з кітайскіх традыцыйных інструментаў.

Спасылкі Біяграфія на сайце агенцтва IMG Artists Біяграфія на сайце Тайбэйскага кітайскага аркестра

Катэгорыя:Дырыжоры Кітая Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Кітая