right|250px|thumb|Археалагічныя культуры першай паловы III ст. н.э. right|250px|thumb|Эвалюцыя вельбарскай культуры перад міграцыяй да Чорнаму мору. thumb|250px|Вельбарская і чарняхоўская культуры ў другой палове III стагоддзя н.э.: Вельбарская культура — археалагічная культура жалезнага веку ў паўночнай Польшчы і паўднёва-заходняй Беларусі. З'яўляецца ў 20 гадах II стагоддзя н.э., эвалюцыянуючы з аксыўскай культуры. Праіснавала да V стагоддзя н.э. Звязана з чарняхоўскай культурай, змяняецца пражскай культурай. Звычайна ідэнтыфікуецца з готамі.
Тэрыторыя Займала тую ж тэрыторыю, што і яе папярэдніца — аксыўская культура, наваколлі сучасных гарадоў Гданьск і Хелмна. Яе ўзнікненне звязваюць з міграцыяй готаў з Паўднёвай Швецыі ў Памеранію. З часам тэрыторыя пашыраецца і дасягае на поўдні наваколляў сучаснага горада Познань. Прыблізна да 190 года н.э. у выніку далейшай міграцыі на поўдзень готы засяляюць басейн рэк Віслы і Заходняга Буга, пацясніўшы мясцовыя балта-славянскія плямёны. На ўсходзе вельбарская культура не распаўсюджвалася далей ракі Гарынь. Да 250 года н.э. прадстаўнікі Вельбарскай культуры канчаткова пакінулі Памеранію. Прасоўваючыся на поўдзень яны дасягнулі рэк Дняпро і Паўднёвы Буг на тэрыторыі сучаснай Украіны, дзе разам з мясцовымі сармацкімі плямёнамі ўтварылі чарняхоўскую культуру. Пазнейшыя помнікі вельбарскай культуры на тэрыторыі Беларусі датуюць IV стагоддзем, на тэрыторыі Польшчы — V стагоддзем н.э.
Помнікі культуры Вельбарк-Мальбарк, Брэст-Трышын, Пятровічы, Дзіцінічы, Любовідз, Цэцэле, Лепясоўка.
На тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі вядомы Вялічкавічы, Дружба, Брэсцкі бескурганны могільнік і інш.
Этнічная прыналежнасць Вельбарскую культуру звязваюць з готамі, гепідамі, скірамі.
Гл. таксама Оюм
Спасылкі Goci w Wielkopolsce, Tadeusz Makiewicz The Goths in Greater Poland, Tomasz Skorupka Biżuteria Gotów Jewellery of the Goths «О происхождении и деяниях гетов», Иордан
Катэгорыя:Еўропа жалезнага веку * Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі Катэгорыя:Дагістарычная Польшча Катэгорыя:Археалагічныя культуры Украіны