Змагарам за Савецкую ўладу — мемарыяльны комплекс на Савецкай плошчы ў Магілёве ў гонар усталявання Савецкай улады на Магілёўшчыне.
Створаны ў 1982 г. на высокім беразе Дняпра на Савецкай плошчы (скульптар. Л. Гумілеўскі, архітэктары К. Аляксееў, А. Іваноў).
Паводле гарадской легенды статуя мусіла стаяць тварам да Дняпра, аднак, савецкія ідэолагі вырашылі развярнуць да горада, каб людзі не казалі, што жанчына бяжыць тапіцца. За манументам замацавалася назва «Аксана, што бяжыць з Лаўсана»Карты google назвали памятник на Советской в Могилёве «Оксана, бегущая с Лавсана».
Архітэктура Сэнсавай і пластычнай дамінантай мемарыяла з'яўляецца бронзавая фігура жанчыны (вышыня 7 м) на гранітным пастаменце (вышыня 13 м) — сімвал Перамогі, аднаўлення жыцця, вечнага руху наперад. На пляцоўцы перад манументам — абліцаваныя гранітам стэлы з пяццю бронзавымі барэльефамі на тэмы Кастрычніцкай рэвалюцыі, калектывізацыі, абароны Магілёва ў 1941 г., партызанскага руху, мірнага будаўніцтва. Спалучэнне ў барэльефах выяў у розных ракурсах стварае своеасаблівы эфект адлюстравання ў пластыцы падзей мінулых часоў і сучаснасці. Каля падножжа манумента — вечны агонь. У мемарыяльны комплекс уключаныя магілы чырвонаармейцаў часоў грамадзянскай вайны.
Літаратура
Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Магілёва Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Плошча Славы (Магілёў) Катэгорыя:Творы Льва Гумілеўскага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Канстанціна Аляксеева