Сяргей Хмара, сапр. Сяргей Сіняк (чэрвень , АдэсаХмара С. Кароткія даныя… — , Канада) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і беларускай эміграцыі, , і .
Біяграфія Працаваў настаўнікам у Заходняй Беларусі за польскім часам. У 1920-я гады член Таварыства беларускай школы ў Радашковічах і Вільні, удзельнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Быў арыштаваны дэфензівай і зняволены (1927, 1939). У 1930 годзе сакратар Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба «Змаганне» ў Пінску, 1931 годзе — інструктар Галоўнай управы ТБШ у Вільні. У 1937 годзе стварыў на Дзятлаўшчыне нелегальную літаратурную арганізацыю «Маладая ускалось» (пазней «Баявая ускалось»). Друкаваў вершы ў часопісе «Калоссе», «Шлях моладзі», зборнік «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928). У 1937 годзе рашэннем адміністрацыйнай улады быў адпраўлены ў ізаляцыйны лагер у Бярозе, дзе правёў 15 месяцаўШлях Моладзі, №16, 1937.. У 1939 годзе ў Вільні быў выдадзены яго зборнік вершаў пад назвай "Жураўліным шляхам"Шлях Моладзі, №13, 1939..
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР з 1940 года супрацоўнік слонімскай раённай газеты «Вольная праца». У канцы 1940 года арыштаваны органамі НКУС.
Падчас 2-й сусветнай вайны знаходзіўся ў Слоніме, працаваў на мясцовым радыё, быў галоўным рэдактарам у газеце «Слонімскі кур’ер», працаваў у БНС, прымаў удзел у нацыянальным партызанскім руху (Беларуская Народная Партызанка), кіраўнік падпольнай арганізацыі «Беларуская народная грамада». Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса ў Мінску (1944). З ліпеня 1944 года ў Германіі, дырэктар Беларускага інфармацыйнага бюро ў Берліне. У Берліне заснаваў палітычную групу «Двупагоня». Пасля вайны выдаваў сатырычны часопіс «Маланка» і «Мы з-за Буга» ў Гамбургу.
У 1948 або 1949 годзе з Гамбурга пераехаў у Таронта (Канада), кіраўнік сектара Рады БНР, рэдактар газеты «Беларускі Эмігрант» (пасля «Беларускі Голас»), якую рэдагаваў да канца жыцця. Таксама выдаваў літаратурныя і сатырычныя газеты «Народны Шлях», «Сігналы», «Маланка». У 1950 годзе заснаваў Беларускую царкву ў Таронта, стварыў Беларускае нацыянальнае аб’яднанне. Быў ініцыятарам стварэння Канадскага этнічнага клуба журналістаў і пісьменнікаў «Баявая Ускалось»; ад снежня 1976 года быў яго першым старшынёмМаракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары… Т.2.. Быў прыхільнікам стварэння «трэцяй сілы» сярод беларускай эміграцыіХмара Сяргей // Юрэвіч Л. Літаратурны рух….
Пахаваны на могілках Ёрк у Таронта.
Бібліяграфія Жураўліным шляхам: Зборнік вершаў. — Вільня, 1939; Аб багах Крывіцкіх сказы: Зборнік вершаў. — 2-е выд. — Таронта, 1986Пяткевіч А. М. Хмара Сяргей…; Рабінавы хмель. Выбраныя творы. — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 212 с.АГ. Выйшла кніга выбраных….
Літаратура АГ. Выйшла кніга выбраных твораў Сяргея Хмары — nashaniva.by, 00:48, 06.05.2009 Ліс А. Літаратура Заходняй Беларусі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. — Мн., 1999. Т. 2; ; Пяткевіч А. М. Хмара Сяргей // Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна, 2000. — С. 310—311; Хмара С. Кароткія даныя аб сабе // «Запісы» № 24, 1999; Чыгрын С. Больш ніколі ў жыцці яны не сустрэліся // «Газета Слонімская» № 608, 28 студз. 2009; Чэмер А. Сяргей Хмара. — Вільнюс, 1998; Хмара Сяргей // .
Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Члены Беларускай Народнай Грамады (1941)